• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіста ў Глыбокім пакаралі за працу без акрэдытацыі і ўдзел у несанкцыянаванай акцыі

    Штраф памерам 1020 беларускіх рублёў атрымаў незалежны журналіст з Глыбокага Зміцер Лупач агулам па дзвюх адміністрацыйных справах.

    Разгляд спраў у дачыненні журналіста-фрылансера адбыўся 11 красавіка ў Глыбоцкім раённым судзе. Змітра Лупача абвінавацілі ў парушэнні ч. 2 арт. 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ) і ч. 1 арт. 23.34 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

    У першым выпадку журналіста судзілі за сюжэт на тэлеканале “Белсат”, у другім – за тое, што падчас святкавання Дня Волі ўзняў бел-чырвона-белы сцяг. Як напісалі міліцыянты ў пратаколе, такім чынам ён публічна выказаў свае палітычныя інтарэсы ў сувязі з гадавінай дня ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

    Па першай справе суддзя Станіслаў Трапук аштрафаваў Змітра Лупача на 36 базавых велічыняў, па другой – на 10, а ў сукупнасці, шляхам частковага складання, агучыў прысуд – 40 базавых велічыняў.

    Напрыканцы судовага пасяджэння суддзя Трапук паведаміў, што ў Глыбоцкі РАУС будзе накіраваны ліст наконт недахопаў, якія былі выяўленыя пры разглядзе справы:  каб належным чынам запаўнялі пратаколы, указвалі правільную дату ўказвалі належную і г. д.

    Распачалі адміністрацыйныя справы ў дачыненні журналіста і перадалі іх у суд лейтэнант міліцыі Віктар Гірын і капітан міліцыі, старшы інспектар па дазвольнай працы аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Глыбоцкага РАУС Сяргей Цырбан.

    Зміцер Лупач не лічыць сябе вінаватым і збіраецца падаваць у Віцебскі абласны суд касацыйную скаргу на пастанову Глыбоцкага райсуда. А калі атрымае адмову на касацыю, намераны звярнуцца ў Камітэт ААН па правах чалавека.

    Абгрунтаванне неправамернасці прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі па ч.2 арт.22.9 КаАП

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці