• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістаў «Белсата» затрымалі па дарозе на акцыю пратэста ў Рагачове

    У Гомельскай вобласці затрыманыя журналісты "Белсата" Яўген Меркіс, Сяргей Кавалёў, Вольга Чайцыц і Андрэй Козел. Журналісты ехалі ў Рагачоў асвятляць акцыю пратэсту супраць дэкрэту аб "дармаедах".

    ДАІ спыніла на трасе дзве машыны. У адной машыне ДАІшнікі знайшлі скол на шкле і падазраюць ва ўдзеле ў ДТЗ. А ў дачыненні да другой машыны прычапіліся да тэхпашпарту, маўляў, ён «склеены».

    Журналістаў трымаюць каля населенага пункту Вострае ў Гомельскай вобласці.

    Сёння масава затрымліваюць журналістаў, якія скіроўваюцца працаваць падчас акцый пратэсту.

    Так, у Оршы міліцыя спыніла машыну з журналістамі «Белсату». На аператара Аляксандра Баразенку склалі адміністрацыйны пратакол. Група «Белсату» накіравалася ў РУУС, спрабавала ўзяць у будынку камэнтар у затрыманага Паўла Севярынца — у выніку міліцыя ў жывым эфіры затрымала і Баразенку, і журналістку Кацярыну Бахвалаву. Прычыны іх затрыманьня не названыя.

    У Віцебску 12 сакавіка былі затрыманыя журналісты Сяргей Русецкі і Ўладзімір Лунёў. Машыну журналістаў спынілі супрацоўнікі ДАІ быццам бы для праверкі дакументаў. Цяпер журналісты знаходзяцца ў Віцебскім РУУС. Машыну правяралі на факт угону. Пазней журналістаў адпусцілі, перад імі нават выбачыўся эксперт, які быццам бы правяраў ці знаходзіцца машына ва ўгоне.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці