• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістаў газеты “Ганцавіцкі час” выклікалі ў пракуратуру, а таксама ўручылі позвы ў РАУС

    Раніцай 24 сакавіка ў пракуратуру Ганцавіцкага раёна былі выкліканыя галоўны рэдактар незалежнай рэгіянальнай газеты “Ганцавіцкі час” Пётр Гузаеўскі, а таксама карэспандэнты Сяргей Багроў і Аляксандр Пазняк.

    Як стала вядома службе маніторынгу ГА “БАЖ”, журналістаў “Ганцавіцкага часу” выклікалі нібыта на прафілактычную гутарку і збіраліся афіцыйна папярэдзіць пра недапушчальнасць парушэння заканадаўства.

    Варта нагадаць, што ў чэрвені 2020 года Сяргей Багроў і Аляксандр Пазняк былі затрыманыя і збітыя міліцыянтамі, калі па заданні рэдакцыі асвятлялі перадвыбарчую акцыю ў Ганцавічах. Журналістаў абавінавацілі ў непадпарадкаванні патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. Паводле судовага рашэння Сяргея Багрова арыштавалі на 15 сутак, а Аляксандра Пазняка суд пакараў адміністрацыйным штрафам памерам у 30 базавых велічынь (810 рублёў).

    У выніку ў пракуратуры Сяргею Багрову і Аляксандру Пазняку зачыталі тэкст афіцыйнага папярэджання, аднак асабіста азнаёміцца з ім альбо сфатаграваць не дазволілі. Што тычыцца Пятра Гузаеўскага, то яму ў пракуратуры папярэджанне не абвесцілі, размова ішла на іншыя тэмы.

    Рэдактару “Ганцавіцкага часу” прапанавалі правесці гутарку з журналістамі выдання аб недапушчэнні парушэння заканадаўства. Таксама выконваючы абавязкі пракурора Ганцавічскага раёна папрасіў Пятра Гузаеўскага змясціць тэкст з прафілактычным зместам на сайце газеты.

    Вядома, што на 25 сакавіка Сяргей Багроў і Аляксандр Пазняк атрымалі позвы ў Ганцавіцкі РАУС: там іх хочуць дапытаць з нагоды размаляваных некім ў горадзе кіёскаў “Табакерка”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці