• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістаў недзяржаўных СМІ не акрэдытавалі на пасланне Лукашэнкі

    Журналістаў TUT.BY, БелаПАН, газеты "Белорусы и рынок" і "Еўрапейскага радыё для Беларусі" не акрэдытавалі на асвятленне штогадовага паслання Аляксандра Лукашэнкі да народа і Нацыянальнага сходу, якое адбудзецца ў пятніцу, 19 красавіка.

    У прыватнасці, у магчымасці асвятляць мерапрыемства з прэс-цэнтра Палаты прадстаўнікоў адмовілі аглядальніку інфармагенцтва БелаПАН Таццяне Каравянковай і спецыяльнаму карэспандэнту “Еўрапейскага радыё для Беларусі” Змітру Лукашуку. Між тым, абодва журналісты маюць пастаянную акрэдытацыю для працы ў парламенце. Адмову ў акрэдытацыі таксама атрымалі журналісты партала Tut.by і газеты «Белорусы и рынок».

    — У нас для вас не вельмі добрыя навіны. Разумееце, столькі рэгіянальнай прэсы нагналі, што для вас ужо месца ў прэс-цэнтры не будзе, — цытуе адказ прэс-службы Палаты прадстаўнікоў журналістка БелаПАН Таццяна Каравянкова.

    Выступаць Лукашэнка будзе 19 красавіка ў Авальнай зале Палаты прадстаўнікоў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці