• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістаў з Глыбокага будуць судзіць за матэрыялы пра абавязак камунальных службаў вывозіць смецце

    Глыбоцкім журналістам-фрылансерам Таццяне Смоткінай і Змітру Лупачу па тэлефоне паведамілі даты слухання іх адміністрацыйных справаў у судзе Докшыцкага раёна. Пісьмовыя позвы паабяцалі даслаць пазней.

    Суд над Таццяный Смоткінай адбудзецца 31 траўня а 14.30, над  Змітром Лупачам — 1 чэрвеня, таксама а 14.30.

    Нагадаем, журналістаў-фрылансераў будуць судзіць быццам бы за парушэнне артыкула 35 “Закона аб СМІ”, за якое міліцыянты прадугледжваюць адказнасць па частцы 2 артыкула 22.9 КаАП (за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ).

    Падставай для прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці Таццяны Смоткінай стаў матэрыял на сайце “Беларускага Радыё Рацыя” “Вываз смецця — паслуга абавязковая”. У ім распавядалася пра праблемы інваліда-пенсіянера Аляксандра Крупскага з Крулеўшчыны Докшыцкага раёна. За вываз смецця яму налічылі буйную суму. Таксама ў матэрыяле закраналася пытанне заключэння і скасавання дамоваў, інфармавання несельніцтва на гэты конт.

    Змітра Лупача вінавацяць у вырабе журналісцкага матэрыяла на такую ж тэму, але для незалежнага тэлеканала “Белсат”. У сюжэце незадаволеныя людзі з вёскі Варганы Докшыцкага раёна  распавядалі  пра  налічэнне вялікіх сум за вываз смецця і парадак яго вывазу.

    Нагадаем, днямі на Смоткіну і Лупача склалі яшчэ пяць пратаколаў у Глыбоцкім РАУСе, таму іх чакаюць яшчэ суды і ў Глыбокім.

    Незалежныя журналісты перакананыя, што такім чынам улады аказваюць ціск, каб яны адмовіліся ад сваёй прафесійнай дзейнасці і перасталі падаваць праўдзівую, аператыўную і аб’ектыўную інфармацыю.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці