Журналістаў затрымлівалі ў Рэчыцкім раёне
16 ліпеня 2015
Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Незалежных журналістаў Кастуся Жукоўскага і Наталлю Крывашэй затрымалі на 2 гадзіны 16 ліпеня.
Яны здымалі відэасюжэт пра ўспышку невядомай хваробы свінняў у Рэчыцкім раёне, — перадае belsat.eu.
Калі пра прысутнасць журналістаў даведаліся ў сельсавеце, то адразу патэлефанавалі ў ДАІ і перадалі нумары машыны.
Міліцыя спыніла аўтамабіль журналістаў на сельскай дарозе і дзве гадзіны складала пратакол апытання, высвятляючы, навошта журналісты вялі здымкі.
Прыкладна праз 2 гадзіны Жукоўскага і Крывашэй адпусцілі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Скаргу журналіста Яўгена Нікалаевіча на прысуд будзе разглядаць Брэсцкі абласны суд
15.11.2024
«Мы іх спрабавалі пакараць за здраду». Лукашэнка расказаў сваю версію, за што садзяць журналістаў за краты
28.05.2024
Тэлеграм-канал пра футбол, імаверна, захоплены губазікаўцамі
15.08.2024
У рэдактара партала orsha.eu Ігара Казмерчака зладзілі чарговы ператрус
24.07.2024