• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістцы «Белсату» адключылі інтэрнэт за «штраф», якога не было

    28 лістапада журналістка «Белсату» Вольга Чайчыц атрымала SMS-паведамленне ад мабільнага аператара МТС, у якім гаворыцца, што паводле рашэння судовага выканаўцы, паслугі сувязі спыненыя.

    Судовы выканаўца Яна Васюк сцвярджае, што гэта «за суд у Лідзе [імаверна гаворка ідзе пра штраф за сюжэт, які выйшаў у эфіры “Белсату”]». Пра праблему з нясплочаным штрафам судовы выканаўца нібыта даўно паведаміла журналістцы праз Viber.

    Вольга Чайчыц

    28 лістапада журналістка Вольга Чайчыц атрымала SMS-паведамленне ад мабільнага аператара МТС, у якім гаворыцца, што паводле рашэння судовага выканаўцы, паслугі сувязі спыненыя.

    Судовы выканаўца Яна Васюк сцвярджае, што гэта «за суд у Лідзе [імаверна гаворка ідзе пра штраф за сюжэт, які выйшаў у эфіры “Белсату”]». Пра праблему з нясплочаным штрафам судовы выканаўца нібыта даўно паведаміла журналістцы праз Viber.

    Вольга Чайчыц кажа, што сёлета «ніякіх судоў па Лідзе не было», а ўсе штрафы за ранейшыя матэрыялы, апублікаваныя на Belsat.eu, былі сплачаныя.

    «Яны абавязаныя прэтэнзіі выстаўляць у пісьмовым выглядзе на пошту. Без гэтага не могуць абмяжоўваць сувязь. Але нічога не было. На Viber мне таксама ніхто нічога не дасылаў», – кажа Вольга Чайчыц.

    Хатні інтэрнэт, прывязаны да сім-карты МТС, у журналісткі таксама адключылі.

    Летась Вольга Чайчыц стала тэлевізійнаю асобай году.

    У 2018 годзе яе часцей за іншых журналістаў, якія супрацоўнічаюць з «Белсатам», штрафавалі за «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці