• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістка з Брэста Мілана Харытонава абскарджвае пастанову суда, пра які яна нават не ведала

    Суддзя Маскоўскага раёна горада Брэста Раман Карабан яшчэ 31 траўня гэтага года прыняў пастанову, паводле якой незалежныя журналісты Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава былі пакараныя штрафам за супрацоўніцтва з замежным СМІ без акрэдытацыі. На падставе артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях журналісты мусяць сплаціць штраф па 40 базавых велічынь кожны (агулам на 2040 рублёў).

    Нагодай для адміністрацыйнага пераследу стала асвятленне журналістамі акцыі пратэсту супраць акумулятарнага заводу, якая адбылася ў Брэсце 7 красавіка. Калі Алесь Ляўчук атрымаў позву ў суд ад супрацоўніка міліцыі, то Мілана Харытонова яе ўвогуле не дачакалася і на гэтым тыдні падала скаргу ў абласны суд.

    “Лічу, што рашэнне раённага суда, паводле якога мяне прызналі вінаватай і наклалі штраф, незаконнае і неабгрунтаванае, бо падрыхтоўка справы аб адміністрацыйным правапарушэнні ад пачатку да канца вялася з парушэннем заканадаўства”, — распавяла Мілана Харытонава карэспандэнту службы маніторынгу ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

    Журналістка ў сваёй скарзе адзначае, што яе не выклікалі для тлумачэнняў па гэтай справе, пратакол складаўся без асабістага ўдзелу, позва не была ўручаная пад подпіс, а пра вядзенне адміністрацыйнага працэсу Мілана Харытонава даведался толькі пасля атрымання Алесем Ляўчуком копіі згаданай пастановы суда па электроннай пошце ў сярэдзіне ліпеня.

    Журналістка мяркуе, што паколькі была цалкам пазбаўленая права на абарону (права даваць тлумачэнні, права прадастаўляць доказы, заяўляць хадайніцтвы, абскардзіць дзеянні службовых асобаў і г.д.), гарантаванае ў тым ліку Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, то гэтая пастанова суда падлягае адмене.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці