Журналістку Алену Доўнар вызвалілі з ізалятара на Акрэсціна пасля 30 сутак арышту
26 кастрычніка 2020
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Амаль усе апошнія 15 сутак Алена Доўнар сядзела адна ў камеры, на 4 дні яе змяшчалі ў карцар.
Але настрой у Алены вельмі бадзёры. Сустракаць журналістку да Акрэсціна прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек.
Алена Доўнар была затрыманая ў Мінску 26 верасня падчас «жаночага маршу». Тады на яе склалі два пратаколы: паводле арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі) і 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Алена была пакараная арыштам на 15 сутак і штрафам у 50 базавых велічынь. А затым «накінулі» яшчэ 15 сутак арышту.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
«Белсат» паведаміў, што пераводзіць свой сайт на «мінімальны рэжым працы»
23.07.2024
Блогера Аляксандра Чахоўскага асудзілі да 7 гадоў калоніі
23.12.2024
Газету «Автодайджест» прызналі «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй»
12.03.2024
ЕСПЧ не дае Андрэю Гнёту абарону ад экстрадыцыі ў Беларусь
20.08.2024