• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістку Ларысу Шчыракову аштрафавалі за фотарэпартаж пра паратунак вяскоўцаў ад каранавіруса гарэлкай і праполісам

    Суддзя Гомельскага раёна Тамара Застаўнецкая 2 чэрвеня аштрафавала журналістку-фрылансера, сябра ГА "БАЖ" Ларысу Шчыракову на 675 рублёў. Суд прызнаў яе вінаватай паводле артыкула 22.9 КаАП у незаконным вырабе прадукцыі СМІ без акрэдытацыі для польскага спадарожнікавага тэлеканала “Белсат”.

    Ларыса Шчыракова

    Адміністрацыйны пратакол у дачыненні да Шчыраковай склалі ў Буда-Кашалёўскім райаддзеле міліцыі на падставе распараджэння УУС Гомельскага аблвыканкама, дзе манітораць інтэрнэт.

    Падставай паслужыў фотарэпартаж з пасёлка Камунар Буда-Кашалёўскага раёна пад назвай “Мажу ў носе праполісам”, змешчаны 6 красавіка на сайце тэлеканала. У ім распавядалася пра першы выпадак заражэння каранавірусам трэцякласніка ў пасёлку і шпіталізацыі ў гэтай сувязі 39 жыхароў Камунара — школьнікаў, іх бацькоў, настаўнікаў і лекара мясцовай амбулаторыі.

    Журналістка пісала: «Пра Чарнобыль савецкія ўлады маўчалі, пра каранавірус усё ж кажуць. Іншая справа — што кажуць».

    Камунараўскі жыхар, 45-гадовы трактарыст Мікалай распавёў, што кожны дзень у якасці прафілактыкі карыстаецца спосабам, прапанаваным Аляксандрам Лукашэнкам: “Ён жа сказаў, што 100 грамаў гарэлкі на грудзі і не возьме аніякі каранавірус. Я давяраю прэзідэнту, таму штодня пасля працы стаў выпіваць тыя 50 грамаў у пераліку на чысты спірт. Не панікую зусім…  маску не нашу, хаця ў нас багата людзей, якія працуюць у медычных пальчатках і ў “намордніках”, як іх называюць». (“Наморднікамі” ахоўныя маскі  таксама назваў кіраўнік краіны на адной з нарадаў.)

    Камунараўцы па-рознаму паставіліся да ўспышкі каранавіруса. Хтосьці лічыў за лепшае трымацца дыстанцыі, у кагосці на першым месцы была самаізаляцыя.

    Пенсіянер Мікалай распавёў, што не баіцца заразіцца вірусам, бо карыстаецца сваім рэцэптам абароны: “Мажу ў носе настойкаю праполісу. Гэта наймацнейшы антыбіётык”.

    Жыхары Камунара ў гутарцы з журналісткай асабліва наракалі на адсутнасць афіцыйных звестак пра распаўсюд небяспечнага віруса, а яшчэ тлумачэнняў адмыслоўцаў пра меры засцярогі ад SARS/2019-nCoV у розных жыццёвых сітуацыях.

    У судзе Ларыса Шчыракова не прызнала сябе вінаватай, паколькі лічыць, што мае права на збор і распаўсюд інфармацыі, гарантаваных Канстытуцыяй і міжнароднымі пагадненнямі, якія ратыфікавала Беларусь. Ніякіх іншых тлумачэнняў суду Ларыса Шчыракова не давала, спаслаўшыся на заканадаўчую норму не сведчыць супраць сябе.

    Суддзя Застаўнецкая аб’явіла перапынак, сышла ў дарадчы пакой і вынесла пастанову на штраф Шчыраковай у памеры 25 базавых велічыняў.

    — Мяркую, што суддзям усё адно, за што штрафаваць — за відэасюжэт ці  фотарэпартаж. Яны пільна абараняюць інтарэсы выканаўчай улады, не надта зважаючы на законы і міжнародныя пагадненні, якія Беларусь абавязаная выконваць, — зазначыла ў гутарцы з карэспандэнтам службы маніторынгу ГА «БАЖ» Ларыса Шчыракова.

    Штраф Гомельскага раённага суда журналістцы Шчыраковай менавіта за фотарэпартаж на сайце «Белсата» — першы ў сваім родзе сярод мноства ранейшых пакараняў за відэасюжэты.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці