Журналістку Насту Захарэвіч пакаралі 7 суткамі арышту за ўдзел у несанкцыянаванай вулічнай акцыі
7 верасня 2020
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Такое рашэнне вынесла суддзя Цэнтральнага суда Мінска Вікторыя Шабуня.
Журналістка «Зялёнага партала» Наста Захарэвіч была затрыманая ў Мінску 5 верасня.
Супрацоўнік міліцыі сведчыў у судзе, што Захарэвіч ішла з дэманстрантамі. Сама Наста падкрэслівала, што падчас вулічнага шэсця яна рабіла фота падзей, якія пасля планавала прапанаваць розным медыя для публікацыі.
Аднак суд не прыняў яе аргументаў. Насту Захарэвіч пакаралі арыштам на 7 сутак за ўдзел у несанкцыянаванай вулічнай акцыі (арт. 23.34 КаАП).
Наста мае праблемы са здароем і мусіць рэгулярна прымаць лекі.
Калегі і родныя змаглі перадаць для Насты лекі і неабходныя рэчы вечарам 7 верасня.
Суддзя Вікторыя Шабуня шмат разоў выносіла абвінаваўчыя прысуды журналістам «Белсата».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Адкрылася выстава фатографа, які здымаў Мінск на працягу сарака гадоў
08.05.2024
Глыбоцкія следчыя праз мясцовую газету паведамілі пра крымінальную справу на журналіста Змітра Лупача
27.05.2024
Пасля арышту выйшаў на волю журналіст Сяргей Гардзіевіч
09.02.2024
Дзяржаўная газета «Витебские вести» настройвае чытачоў супраць Польшчы
05.10.2023