Журналістку Святлану Калінкіну ўзнагародзілі прэміяй у галіне абароны правоў чалавека
16 снежня, у Дзень салідарнасці з палітзняволенымі, сайт charter97.org абвесціў лаўрэатаў прэміі ў галіне абароны правоў чалавека за 2015 год. Сярод іх – шэф-рэдактарка “Народнай волі”, намесніца старшыні ГА “БАЖ” Святлана Калінкіна.
“Адзін з найлепшых журналістаў Беларусі Святлана Калінкіна і ва ўмовах жорсткай цэнзуры СМІ застаецца вернай прафесіі. Яе ацэнкі сумленныя і справядлівыя, яе словы жорсткія, але дакладныя, таму трапіць пад вострае пяро журналісткі баяцца ўсе – і чыноўнікі, і апазіцыянеры. Прэмія Святлане Калінкінай уручаецца «За асабістую мужнасць», таму што заставацца прыстойнымі чалавекам і сапраўды незалежным журналістам ва ўмовах дыктатарскай Беларусі падобна да подзвігу”, – піша сайт.
Раней лаўрэатамі прэміі сярод журналістаў былі Андрэй Пачобут, Павел Мажэйка, Мікола Маркевіч, Віктар Івашкевіч, Любоў Лунёва, Юрась Карманаў, Марына Коктыш, Генадзь Барбарыч, Юлія Дарашкевіч.