• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісту Свабоды Алегу Грузьдзіловічу выставілі абвінавачваньне

    Яму ставяць у віну, што ён нібыта прымаў удзел у несанкцыянаванай акцыі, калі як журналіста яго ўжо пазбавілі акрэдытацыі МЗС Беларусі.

    Алег сказаў на гэта сьледчаму, што віны за сабой не прызнае, што ён не прымаў удзелу ў гэтай акцыі, а быў на ёй журналістам, вёў адтуль рэпартаж, рабіў сваю справу журналісцкую, хоць ня меў ужо акрэдытацыі, але на той момант быў няштатным супрацоўнікам газэты «Народная воля».

    Жонка Алега Грузьдзіловіча Марʼяна сёньня ж змагла перадаць яму перадачу, перш за ўсё цёплыя рэчы, а таксама ежу. Усё прынялі, апрача мёду і альбому для маляваньня, паведаміла яна Свабодзе.

    Са слоў адвакаткі, выглядае Алег нармальна, папрасіў толькі цёплыя рэчы. Дадаткова апрануцца яму дапамаглі сукамэрнікі, далі дадатковыя штаны, а замест шаліка ён апрануў ручнік, у менскім СІЗА цяпер холадна.

    Алега Грузьдзіловіча затрымалі 23 сьнежня і замянілі яму меру стрыманьня з абавязаньня яўкі на ўтрыманьне пад вартай, перавялі ў СІЗА № 1 Менску. За час пасьля першага арышту Алега ў ліпені 2021 году ніякіх допытаў у яго не было. І толькі 28 сьнежня адбыўся першы.

    Алега Грузьдзіловіча ўтрымліваюць у СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

    Першы раз Грузьдзіловіча затрымалі 16 ліпеня. У рэдакцыі Свабоды тады правялі ператрус, офіс апячаталі. Празь дзесяць дзён іх выпусьцілі.

    Грузьдзіловіч тады адмовіўся даваць паказаньні. Пры вызваленьні даў падпіску аб яўцы. Падчас першага арышту тры дні Алег галадаў за кратамі на знак пратэсту супраць затрыманьня і салідарнасьці зь Інэсай Студзінскай, якая галадала 9 дзён з патрабаваньнем дапусьціць да яе адваката.

    За кратамі ўжо месяц знаходзіцца фрылансэр Свабоды Андрэй Кузьнечык, на яго таксама завялі крымінальную справу. Журналіст і кансультант Радыё Свабода Ігар Лосік ужо паўтара года ў зьняволеньні. Яго асудзілі на 15 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

    23 сьнежня стала вядома, што беларускія сілавікі прызналі Радыё Свабода «экстрэмісцкім фармаваньнем».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці