Журналісту Тарасу Круцкіх (Тарналіцкаму) далі 25 сутак арышту
17 лістапада 2020
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Сёння ў судзе Савецкага раёна Мінска разгледзелі дзве адміністрацыйныя справы на журналіста Тараса Круцкіх (Тарналіцкага).
Тараса Круцкіх затрымалі 15 лістапада падчас акцый пратэсту. Ён не працаваў на гэтым мітынгу як журналіст.
Супраць яго складзеныя два пратаколы: арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП.
Сёння ў судзе Савецкага раёна Мінска суддзя Шаціла разгледзела гэтыя адміністрацыйныя справы.
У 13.27 стала вядома рашэнне: за выказванне грамадзянскай пазіцыі Тарас пакараны 25 суткамі арышту. Але ў раскладзе пачатак паседжання быў пазначаны на 14.50.
Тарас Круцкіх (Тарналіцкі) — журналіст, шмат піша пра кіно, супрацоўнічае з незалежнымі медыя. Цяпер Тарас працуе ў анлайн-медыя av.by.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Журналіст Ігар Карней у калоніі працуе на пілараме
17.07.2024
Фатограф Валер Вядрэнка рабіў фотаздымкі закінутых помнікаў архітэктуры на працягу пятнаццаці гадоў. Яго высілкі аформіліся ў альбом «Незваротнае»
19.11.2024
Падкаст Свабоды «Архіпэляг БЕЛАГ» — у фінале прэстыжнага міжнароднага конкурсу
24.09.2024
КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем інтэрнэт-сэрвіс «Письмо.бел»
09.12.2024