• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісты «Белсату» патрабуюць распачаць крымінальную справу супраць міліцыянтаў

    Кобрынскія міліцыянты парушылі прынамсі тры артыкулы Крымінальнага кодэкса, калі незаконна затрымлівалі журналістаў Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву. Адпаведныя заявы накіраваныя ў Следчы камітэт і пракуратуру.

    «Мінулі ўжо шэсць дзён пасля нашага жорсткага затрымання, але мы па-ранейшаму не ведаем імёны людзей, якія нас фактычна захапілі, не ведаем нават ці супрацоўнікі міліцыі гэтыя людзі. Іх прозвішчаў не было ні ў рапарце, ні ў пратаколе. Я лічу, што гэта злачынства супраць грамадзянаў Рэспублікі Беларусь і супраць журналістаў. Мы не парушалі законаў, але ў бяспецы сябе не адчуваем, нас схапілі невядомыя, зламалі і скралі нашую тэхніку. Апроч таго нас яшчэ і судзіць будуць. Таму мы патрабуем справядлівасці. Мы знялі пабоі, і напісалі заяву ў Следчы камітэт. Мы патрабуем распачаць крымінальную справу», – кажа Алесь Ляўчук

    Журналісты лічаць, што ў дзеяннях працаўнікоў міліцыі маецца склад злачынстваў прадугледжаных артыкулам 198 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Чыненне перашкодаў законнай прафесійнай дзейнасці журналіста» і часткай 3 артыкула 126 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, спалучанае з гвалтам або абразай пацярпелага». Працаўніка ДАІ, які не спыніў супрацьпраўныя дзеянні невядомых у цывільным адзенні, могуць прыцягнуць да адказнасці па другой частцы артыкула 425 Крымінальнага кодэкса Беларусі «Бяздзейнасць службовай асобы».

    Аперацыяй па затрыманні журналістаў кіраваў намеснік кіраўніка РАУС Кобрына Вячаслаў Клімчук.

    «Ён папрасіў маё пасведчанне, я прадʼявіў яму журналісцкае пасведчанне, міліцыянт не меў да мяне ніякіх пытанняў. А праз паўгадзіны, як толькі мы селі ў машыну нас затрымалі як злачынцаў. З моманту спынення машыны супрацоўнікам ДАІ і нападам на нас прайшло літаральна некалькі секундаў», – гаворыць Алесь Ляўчук

    «Калі я ўбачыла сваю відэакамеру, у яе быў разбіты ўбудаваны мікрафон, адарваная насадка для акуляра відашукальніку, адарваны шнур ад радыёсістэмы. Магчыма, яшчэ штосьці выведзена са строю, але мне не далі ўключыць камеру, каб гэта спраўдзіць. Гэтак жа бясследна знікла накамернае святло, батарэі, капсула ад майго бранзалета фітнес-трэкера Xiao­mi. Міліцыянт Дзмітрый Арэшчук паведаміў мне, што тэхніка да яго прыйшла ўжо ў такім выглядзе і складзе, што ён нічога пра зніклыя рэчы не ведае», – кажа Мілана Харытонава.

    Нагадаем, што ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» патрабуе ад міліцыянтаў неадкладна вярнуць тэхніку журналістам.

    Таксама стала вядома прынамсі пра аднаго затрыманага сведку гэтых падзеяў, які здымаў затрыманне журналістаў на тэлефон.

    Сведку нападу даставілі ў Кобрынскі РАУС, відэа выдалілі і адпусцілі без складання пратаколу. Тым не менш у сацыяльных сетках з’явіўся невялікі фрагмент відэа з месца здарэння. На ім відаць, як аўтамабіль з журналістамі спыняецца каля ДАІ.

    Журналісты заклікаюць відавочцаў затрымання дасылаць свае відэа ў рэдакцыю «Белсата».

    Рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі ў 2017 годзе (Табліца, абнаўляецца)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці