• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Жыхар Брэста напісаў твіт, які зараз правяраюць паводле артыкула аб знявазе прэзідэнта

    Брэсцкі прадпрымальнік Дзмітрый Царук распавёў, што 11 чэрвеня ён змясціў у сацыяльнай сетцы Twitter паведамленне, у якім узгадаў былога румынскага кіраўніка Нікалаэ Чаушэску. Больш чым праз месяц, 17 ліпеня, яму патэлефанавалі з міліцыі і паведамілі, што хочуць зайсці пагутарыць.

    “Я адказаў што з’ехаў з Брэста, таму сустрэчу перанеслі на сярэдзіну тыдня. Міліцыянты адразу сказалі, што размова будзе на тэму знявагі прэзідэнта ў Twit­ter, — кажа Дзмітрый Царук. — Я ўдакладніў, пра які твіт ідзе гаворка, і мне яго нават зачыталі. Гэта вельмі здзівіла, бо з таго паведамлення не вынікае, што гаворка вядзецца пра нейкага канкрэтнага чалавека”.

    На ўсялякі выпадак Дзмітрый Царук вырашыў звязацца з праваабаронцам і папярэдне пагутарыць з адвакатам. У прызначаны для візіту дзень Царук  патэлефанаваў у РАУС, каб удакладніць час сустрэчы, яму прапанавалі падысці “літаральна на 10 хвілін” у апорны пункт міліцыі.

    Паводле Дзмітрыя Царука, там гутарка наконт допісу ў сацыяльнай сетцы адбылася не з участковым інспектарам, а з чалавекам у цывільным, які перад заканчэннем апытання некаму тэлефанаваў і нешта абмяркоўваў.

    “Дэталяў размовы перадаваць не буду, але склалася ўражанне, што гэты службовец сам не вельмі разумеў, што тут такога і навошта гэта ўсё. Уласна чалавек у прынцыпе не ведаў, што такое Twit­ter: ён думаў, што гэта — нейкая група ў сацыяльных сетках”, — распавёў Дзмітрый Царук.

    Высветлілася, што пасля кароткай гутаркі і пратакола апытання праверка можа цягнуцца каля месяца, а з матэрыяламі самога прадпрымальніка азнаёмяць толькі пасля яе заканчэння — калі ў прынцыпе справа аб знявазе прэзідэнта не будзе распачатая.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці