• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Жыхар Калінкавічаў звярнуўся ў пракуратуру з просьбай заблакаваць дзейнасць «Рэгнума» ў Беларусі

    «Наша Ніва» раней прыводзіла сціслы пераказ артыкула, апублікаванага расійскім інфармацыйным агенцтве «Рэгнум», у якім Беларусь называецца «звар'яцелай недадзяржавай», беларуская нацыя — выдуманай, а мова — штучнай.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/-utcek.png

    Рэакцыя на матэрыял пайшла далей за каментарыі пад ім — жыхар Калінкавічаў Дзяніс Рабянок напісаў заяву ў пракуратуру з просьбай завесці ў адносінах аўтара матэрыяла крымінальную справу, а «Рэгнум» — заблакаваць у Беларусі. 

    «Абразілі маю годнасць як чалавека і беларуса, — патлумачыў «Нашай Ніве» Дзяніс. — У артыкуле адкрытым тэкстам кажуць, што беларусы — гэта нават не народ, а мова — дыялект, які не цягне на асобную мову. Мой дзед прайшоў фінскую і Айчынную вайну, ад 1939 да 1945, я гавару па-беларуску, а яны будуць называць мяне ўнукам паліцая і русафобам? Матэрыялы такога кшталту распальваюць варожасць! Сцвярджэнне «Беларусь — звар’яцелая недадзяржава, большасць насельніцтва якой хоча у РФ» — што гэта калі не інфармацыйная вайна супраць нашай краіны?»

    Таксама Дзяніс кажа, што гісторыя ўжо ведала прыклады, калі асобныя колы людзей разважалі пра «нізкае паходжанне» іншых і крытэрыі яго вызначэння.

    «Я прашу генеральнага пракурора завесці справу па 130 артыкуле Крымінальна Кодэкса і зрабіць запыт у міністэрства інфармацыі, каб яны заблакавалі доступ да гэтага рэсурса ў Беларусі», — падсумаваў мужчына.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці