Жыхара Брэста пакаралі арыштам за рэпост публікацый з сайта, прызнанага ўладамі “экстрэмісцкім”
22 лютага 2022
Служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў
Пасля адміністрацыйнага арышту на 7 сутак з ізалятара часовага ўтрымання ў Брэсце сёння выйшаў на волю Мікалай Калядзіч. Як ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook, пакаралі за рэпост у Twitter трох публікацый з сайта, які беларускія ўлады прызналі экстрэмісцкім.
Паводле слоў Мікалая Калядзіча, адзін рэпост датычны сёлетняй публікацыі, а дзве астатнія — з 2020–2021 гадоў, калі згаданы сайт яшчэ не быў “экстрэмісцкім”.
Акрамя пакарання арыштам у брэстаўчаніна забралі смартфон. Суд вырашыў вярнуць тэхніку пасля адбыцця пакарання, але пакуль гэтага не адбылося.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Супраць блогера Сяргея Бяспалава распачатая «спецыяльная вытворчасць»
13.12.2024
Алене Дубовік патрэбная падтрымка. Давайце дапаможам калезе!
30.12.2024
«Бачыў, што хмары згушчаюцца». Блогер Сяргей Пятрухін расказаў пра ад’езд з Беларусі
13.02.2024
Мининформ разрешил показать чемпионат Европы по футболу без согласия УЕФА
24.04.2024