• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Жыхара Магілёва пачынаюць судзіць за распальваньне нацыянальнай варожасьці

    Магілёўскі абласны суд сёньня а 14-й гадзіне пачынае разгляд справы 26-гадовага Аляксея Кузьміна. Яго вінавацяць у распальваньні нацыянальнай варожасьці за камэнтары ў інтэрнэце. Жыхар Магілёва знаходзіцца пад вартай 3 месяцы.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/8e550f0a-fda1-4e74-bd99-149ae3290119_w1023_r1_s.jpg

    Аляксею Кузьміну інкрымінуецца першая частка 130-га артыкулу Крымінальнага кодэксу Беларусі. Калі ягоная віна будзе даказаная, яму пагражае да пяці гадоў пазбаўленьня волі.

    Абвінавачаны са жніўня ўтрымліваецца ў сьледчым ізалятары. У яго дома быў ператрус, супрацоўнікі Сьледчага камітэту забралі аргтэхніку. Родныя пазьбягаюць кантактаў з журналістамі. Вядома, што хлопец нібыта разьмяшчаў у сацыяльных сетках камэнтары, якія расцэненыя, як заклікі супраць расейцаў і габрэяў.

    Магілёўскія праваабаронцы адсочваюць сытуацыю з абвінавачаным. Утрыманьне хлопца пад вартай на працягу трох месяцаў за публікацыі ў інтэрнэце — гэта надзвычай жорсткае абыходжаньне, лічыць праваабаронца Барыс Бухель.

    Паводле Бухеля, складанасьць сытуацыі ў тым, што ў праваабаронцаў няма доступу да матэрыялаў справы. «Неабходна зрабіць аналіз гэтых матэрыялаў на прадмет наяўнасьці ў камэнтарах, якія выкладаў у інтэрнэт затрыманы, «мовы варожасьці», — адзначае праваабаронца.

    У красавіку Свабода пісала пра Кузьміна, якога магілёўская ДАІ была аштрафавала за бел-чырвона-белую налепку. Аштрафаваны абяцаў абскардзіць пакараньне, але невядома, ці зрабіў тое.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці