• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Жыхара Мастоў асудзілі на два гады «хіміі» за перапост карыкатуры

    У судзе Мастоўскага раёна 7 чэрвеня абвясцілі прысуд па крымінальнай справы ў дачыненні да Сяргея Бурака, якога абвінавачвалі ў абразе прэзідэнта і здзеку з дзяржаўных сімвалаў.

    Справу вёў суддзя Віталь Сініла, бок дзяржабвінавачання падтрымліваў Міхаіл Разуваеў, паведамляе сайт spring96.org.

    Сяргей Бурак абвінавачваўся ў шматразовым перапосце і размяшчэнні абразлівай інфармацыі ў дачыненні да А.Г. Лукашэнкі ў Тэлеграм-канале «Масты для жыцця чат» (арт. 368 КК), а таксама размяшчэнні паведамлення з выявай нацысцкай свастыкі, якая складалася з элементаў дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь (арт. 370 КК).

    Сяргей Бурак сваю віну не прызнаў. Суду растлумачыў, што сам не ствараў карыкатуры, а рабіў толькі рэпосты. Не лічыў зробленыя публікацыі абразай.   

    7 чэрвеня суддзя Віталь Сініла абвясціў прысуд: прызнаць Сяргея Бурака вінаватым у публічнай абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і здзеку над дзяржаўным сцягам і прызначыць яму па сукупнасці злачынстваў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на 2 гады с накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці