Зміцер Лукша — пра сакрэты «Зоны Х» і ўнутраную кухню БТ. ВІДЭА
Калегі з «Нашай Нівы» запісалі вялікае інтэрв’ю са Змітром Лукшам — экс-вядоўцам БТ і экс-палітзняволеным, які выйшаў па памілаванні 3 ліпеня. Доўгі час ён быў тварам самай рэйтынгавай праграмы на канале – «Зоны Х» з крымінальнай хронікай.
«Здаецца, яшчэ ніхто не распавядаў столькі інсайдаў пра кухню БТ!», — падзялілася Наста Роўда, дырэктарка «Нашай Нівы» і вядоўца ТОК.
Яна адзначыла, што ўпершыню ў гісторыі ТОК чыстая размова з героем цягнулася 5 гадзін. «І ўсё цікава. Так што мы вырашылі рабіць дзве серыі».
У першай частцы гутаркі са Змітром Лукшам — пра закуліссе БТ і праграмы «Зоны Х».
Зміцер распавядае пра Івана і Наталлю Эйсмантаў, вайну з Маркавым і сяброўства з Казаковым. Тлумачыць розніцу паміж галоўнымі прапагандыстамі краіны Ігарам Турам і Рыгорам Азаронкам. Расказвае сакрэты «Зоны Х», а таксама як сустрэўся за кратамі з крымінальным аўтарытэтам, пра якога здымаў рэпартаж. Згадвае, як ездзіў ад БТ асвятляць пратэсты і як звольнілі з канала.