• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Зручны VPN. Расказвае практык

    Рэдактар «Нашай Нівы» раіць зручны VPN — у браўзеры Opera. 

    У ім ёсць выключна зручная функцыя. Выбіраеш «прыватнае акно» (яго на іншых браўзерах яшчэ называюць «рэжым інкогніта»:

    А ў ім злева ад акенца, дзе набіраем адрас сайта ёсць такі пераключальнік-паўзунок «Уключыць VPN»

    І «выключыць VPN»:

    Я, калі працую, проста трымаю Оперу з VPN — уключаным.

    Такім чынам я без затрат часу праглядаю старонкі, даступныя ў Беларусі толькі праз VPN. Я працую ў Сафары са звычайнымі старонкамі, а, як толькі трэба залезці праз VPN, пераходжу ў Оперу.

    Гэта добра і тым, што не трэба спампоўваць ніякі VPN сабе на камп’ютар.

    У Оперы можна ўключаць VPN і ў звычайным акне, не ў прыватным, але ў прыватным плюс яшчэ ў тым, што там таксама аўтаматычна вычышчаецца гісторыя наведванняў, не трэба гэтага рабіць уручную.

    Хуткасць пры падключэнні праз VPN Оперы цалкам добрая, відэа нармальна глядзець. VPN Оперы падключаецца стабільна праз проксі ў Швецыі. Але можна выбіраць сабе і проксі любой іншай краіны.

    «Опера» — браўзер, распрацаваны нарвегамі, ён якасна працуе, не горш за Хром, Фаерфокс і Сафары. 

    Каб паставіць яго сабе на камп’ютары ці ноўтбуку, проста заходзім на сайт Opera.com і націскаем «Загрузіць Оперу».

    У некаторых версіях браўзера Google Chrome таксама прысутнічае бесплатны VPN.

    Для яго актывацыі неабходна націснуць на значок «расширения» у правым верхнім куце, выбраць VPN.

    Адно націсканне — і VPN актыўны.

    У мабільнай версіі Оперы на Андроідзе VPN уключаецца ў наладах.

    Працуе VPN і ў мабільнай версіі Оперы на iOS, вы знойдзеце функцыю ў наладах.

    Калі ж усталёўваць VPN на мабільніку, магу парэкамендаваць Pro­ton­VPN. Ëн створаны той жа камандай, якая робіць вельмі надзейны Pro­ton­mail

    — актывістамі, якія базуюцца ў Швейцарыі, і з разлікам, каб ім карысталіся людзі ў дыктатарскіх краінах. У Pro­ton­VPN ёсць бясплатная і платная версіі. Бясплатная — нармальная, платная забяспечвае большую хуткасць, але для звычайных патрэб чытання навін і прагляду Ютуба бясплатнай цалкам дастаткова.

    VPN — добрая штука, нават кітайцы нічога не могуць з ім зрабіць. Увесь Кітай сядзіць у інтэрнэце праз VPNы. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці