• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    З’явіцца камісія па праверцы кантэнту замежных СМІ на чале з Паўлам Лёгкім. Што яна будзе рабіць?

    Як інфармуе сайт урада, у Беларусі з'явіцца камісія на чале з намеснікам міністра інфармацыі Паўлам Лёгкім. Яе задачай стане экспертыза прадукцыі замежных СМІ, якія плануюцца да распаўсюду ў Беларусі.

    Як патлумачыў «Нашай Ніве» сам Павел Лёгкі, стварэнне камісіі прадугледжана новай рэдакцыяй закона «Аб СМІ». 

    Але, маўляў, радыкальна нічога не зменіцца — гэта толькі фармалізацыя ранейшай працэдуры.

    «Любое замежнае СМІ, якое заходзіць на тэрыторыю Беларусі, так ці іначай ацэньваеца на прадмет экстрэмізму, забароненай інфармацыі і гэтак далей. Так было заўсёды, адбудзецца ўпарадкаванне ранейшай працэдуры. Па часе ці патрабаваннях нічога не зменіцца», — патлумачыў Лёгкі.

    Ці можа ўмоўны «Белсат» тады падаць у гэтую камісію дакументы? 

    «Гэта ўсё робіцца не так, — кажа намеснік міністра. — Прадукцыя замежных СМІ распаўсюджваецца кімсьці: ёсць дыстрыб’ютар. Вось ён і падае ў міністэрства заяўку, што я, маўляў, хачу ўключыць у сваю сетку і такі канал. Сам «умоўны Белсат» нічога не падае», — патлумачыў чыноўнік.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці