• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістаў Любоў Лунёву і Змітра Краўчука пакаралі штрафамі. І паказанні чыноўніцы на іх карысць не дапамаглі

    У Мінску, 3 кастрычніка, былі пакараныя штрафамі журналісты Любоў Лунёва і Зміцер Краўчук за парушэнне артыкула 22.9 КаАП Беларусі —  супрацоўніцтва без акрэдытацыі з тэлеканалам “Белсат”.

    19 верасня на Любоў Лунёву і Змітра Краўчука склалі пратаколы за працу без акрэдытацыі. У Заводскім судзе сталіцы 3 кастрычніка справы журналістаў разглядала суддзя  Вера Галаўкова.

    Вырак: журналісты прызнаныя вінаватымі ў парушэнні артыкула 22.9 КаАП Беларусі — супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі. Любоў Лунёва і Зміцер Краўчук пакараныя штрафамі ў 30 базавых велічынь (690 рублёў) кожны.

    ***

    Любоў Лунёву, і Змітра Краўчука судзілі адначасова ў адной залі.

    Журналісты заявілі хадайніцтва весці працэс па-беларуску, у хадайніцтве суддзя адмовіла.

    Суддзя зачытала адміністрацыйныя пратаколы. Журналісты заявілі, што не прызнаюць сваю віну.

    Карэспанэнты расказалі суду, што 29 жніўня сапраўды здымалі бацькоўскі сход у школе, якую ўлады вырашылі зачыніць.

    Любоў Лунёва расказала ў судзе, што журналістаў запрасілі бацькі, якія напрыканцы жніўня даведаліся пра закрыццё адной з лепшых школ у перанаселеным мікрараёне Мінска «Шабаны».

    «Бацькі былі вельмі абураныя, казалі: «Мы не быдла, з намі нельга так абыходзіцца». У найбольш складанай сітуацыі апынуліся дзеці, якія ідуць вучыцца ў апошні 11 клас», — распавяла ў судзе спадарыня Любоў.

    Любоў Лунёва пацвердзіла, што сапраўды прасіла пракаментаваць сітуацыю Людмілу Ляхновіч з Упраўлення адукацыі, спорту і турызму Заводскага раёна Мінска, якая фігуруе ў сюжэце: «Я папярэдзіла, што гэта тэлеканал «Белсат» і чыноўніца згадзілася даваць каментар. У каментары Людміла Ляхновіч заявіла, што школу трэба зачыняць, бо яна пабудаваная вельмі кепска ў сярэдзіне 1990-ых гадоў. «Вы ж памятаеце, якія часы былі», — сказала Ляхновіч. Магчыма, нехта з вышэйшых чыноўнікаў прыгадаў, хто прыйшоў да ўлады ў сярэдзіне 1990-ых і таму вырашылі завесці гэтую справу».

    Любоў Лунёва падрабязна распавяла суддзі пра пераслед журналістаў «Белсата» цягам апошніх год, пра пастаянныя адмовы ў акрэдытацыі ад беларускага МЗС.

    Любоў Лунёва заявіла хадайніцтва, каб суд звярнуўся ў Канстытуцыйны суд Беларусі ў сувязі з супярэчнасцю ў заканадаўстве. Бо Канстытуцыя дае права кожнаму грамадзяніну забіраць і распаўсюджваць інфармацыю. Суддзя адклала вырашэнне хадайніцтва на пазнейшы час. А затым яго адхіліла.

    У судзе выступіла начальніца Упраўленне адукацыі Заводскага раёна Мінска Людміла Ляхновіч. Яна пацвердзіла, што бацькоўскі сход сапраўды быў, а скажэнняў інфармацыі ў сюжэце «Белсата» няма.

    ***

    За тры тыдні да пачатку навучальнага года вучні мінскай школы № 210, якая лічыцца найлепшай у Заводскім раёне сталіцы, даведаліся, што вучыцца ім давядзецца ў іншых навучальных установах. На пачатку жніўня туды адправілася здымачная група «Белсату». У гэтым сюжэце было інтэрв’ю з кіраўніцай раённага аддзела адукацыі. Журналісты мяркуюць, што менавіта запіс словаў чыноўніцы і стаў нагодаю для разбіральніцтваў.

    «Мы прадставіліся, сказалі, што здымаем для «Белсату». Але жанчыну гэта не бянтэжыла, яна сама хацела выказацца для аўдыторыі. На нас жа цяпер за той сюжэт склалі пратаколы, абвінавачванне стандартнае — «Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ», — распавяла Любоў Лунёва.

    Адметна, што ў адміністрацыйных справах Любоў Лунёва праходзіць у якасці сведкі адміністрацыйнага правапарушэння Краўчука, а Краўчук — сведка па справе Лунёвай. Такім чынам журналістам прыйдзецца ў судзе сведчыць адзін супраць аднаго.  Зрэшты, журналісты і не адмаўляюць, што былі ў школе і здымалі той востры рэпартаж.

    Штрафы журналістам па арт. 22.9 КаАП 2014–2017 гг.

    За асвятленне візіту Святланы Алексіевіч у Капаткевічы будуць судзіць журналістку Шчыракову

    Рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі ў 2017 годзе (Табліца, абнаўляецца)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці