Разьвітаньне зь Міхалам Анемпадыставым адбудзецца ў чацьвер з 11.00 да 14.00
24 студзеня 2018
Разьвітаньне зь беларускім дызайнэрам, графікам, фатографам, паэтам і перакладчыкам, аўтарам «Народнага альбома» Міхалам Анемпадыставым, які заўчасна памёр ва ўзросьце 53 год, адбудзецца 25 студзеня ў Менску. Пра гэта паведаміў музычны журналіст Сяргей Будкін, які трымае сувязь са сваякамі Анемпадыстава.
Разьвітаньне і грамадзянская паніхіда пройдуць у чацьвер, 25 студзеня, у менскай прасторы «ОК-16» (вуліца Кастрычніцкая, 16) з 11.00 да 14.00.
Крэмацыя адбудзецца на Паўночных могілках у 15.30. Пахаваюць Міхала на Чыжоўскіх могілках.
Ахвочыя могуць дапамагчы сям’і ў зборы грошай на пахаваньне і будучы помнік.
Міхал Анемпадыстаў: Я люблю Беларусь збольшага не за штосьці, а насуперак
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
YouTube-канал «Тутэйшы Шляхцiч» і акаўнты блогера Усяслава Пашкевіча прызналі «экстрэмісцкімі»
05.04.2024
Апеляцыйны суд у Сербіі адмяніў экстрадыцыю Андрэя Гнёта. Але журналіст застаецца пад арыштам
12.09.2024
Галоўны рэдактар iXBT.games атрымаў 10 сутак адміністрацыйнага арышту
19.03.2024
Адкрылася выстава фатографа, які здымаў Мінск на працягу сарака гадоў
08.05.2024