Cустрэча інтэлектуальнага клубу Алексіевіч ВІДЭА
26 сакавіка адбылося чарговае паседжанне «Інтэлектуальнага клубу» Святланы Алексіевіч. У сустрэчы ўдзельнічалі пісьменнікі Альгерд Бахарэвіч і Віктар Марціновіч. Тэма размовы – «Цана кампрамісу».
Мадэратарам была журналістка Святлана Калінкіна.
Альгерд Бахарэвіч — пісьменнік і перакладчык, аўтар раманаў «Сабакi Эўропы», «Дзеці Аліндаркі», кніг прозы «Ніякай літасьці Валянціне Г.», «Гамбургскі рахунак Бахарэвіча», «Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення».
Віктар Марціновіч — пісьменнік, мастацтвазнаўца, аўтар раманаў «Параноя», «Сцюдзёны вырай», «Сфагнума», «Мова», «Возера радасці», «Ноч».
Наступнымі гасцямі, верагодна, будуць амерыканскі гісторык Цімаці Снайдэр і беларускі айцішнікаў Віктар Пракапеня
У сустрэчах «Інтэлектуальнага клубу» Алексіевіч удзельнічалі перакладчыца, паэтка, тэоляг Вольга Седакова, пісьменнікі Уладзімер Сарокін, Людміла Уліцкая, Рута Ванагайтэ і гісторык Аляксей Літвін, рэжысёр Аляксандар Сакураў, палітолаг Станіслаў Бялкоўскі ды дакументаліст і фатограф Ян Артюс Бертран.