«Не сёння, не заўтра, не ўчора» — запрацавала новае беларускае медыя пра падтрымку і салідарнасць
Reformation піша, што «Не сёння, не заўтра, не ўчора» – праект прысвечаны правам чалавека, уразлівым групам людзей, інклюзіі, гендарным пытанням ды іншым вострым тэмам», — так пазіцыянуе сябе новае медыя, створанае камандай з Беларусі.
Nottoday.media прачаў працу толькі на днях — аб яго запуску на сваёй старонцы ў сацсетках паведаміла кінематаграфістка і журналістка Марта Дар’я Клінава.
«Сяброўкі ды сябры! Мы нарэшце запусцілі наша медыя! «Не сёння, не заўтра, не ўчора» – гэта праект пра людзей, якім прыходзіцца змагацца ў гэтым свеце, — паведаміла яна. — А яшчэ — пра падтрымку ды салідарнасць».
Як падкрэслівае каманда рэсурусу, мэта медыя – барацьба са стыгмамі ды дапамога тым, хто знаходзіца ў няпростай сітуацыі, сутыкнуўся з дыскрымінацыяй ці непаразуменнем грамадства.
«Мы распавядаем гісторыі людзей, якія апынуліся ў незвычайным становішчы, — дадаюць стваральнікі, — «Не сёння, не заўтра, не ўчора» – гэта пляцоўка, дзе можна падзяліцца сваім досведам ды атрымаць падтрымку».
На сайце ўжо заяўлены некалькі рубрык: «Гендар», «Эміграцыя», «Псіхалогія», «Актывізм».
На дадзены момант на пляцоўцы можна пачытаць серыю эмігранцкіх гісторый беларусаў.
Сайт функцыянуе выключна дзякуючы дапамозе сяброў і энтузіязму стваральнікаў.
«Калі вы хочаце падтрымаць выданне, то можаце зрабіць данат!», — звяртаецца Марта Дар’я Клінава з прапановай да чытачоў.
Таксама сайт мае патрэбу ў валанцёрскай працы. Калі ёсць жаданне стаць часткай каманды медыя, пісаць трэба па адрасе — nottodaysocialmedia@gmail.com.
Падтрымаць выданне іншым чынам можна тут.
БАЖ праводзіць апытанне аўдыторыі, каб быць карыснымі і цікавымі тым, хто з намі даўно, і тым, хто нас яшчэ не ведае. Гэта дапаможа нам адаптаваць нашыя прадукты і кантэнт, удасканаліць іх і стаць карысным інструментам і плацдармам для развіцця беларускай незалежнай журналістыкі. Прайдзіце апытанне і дапамажыце нам стаць лепш!