• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Заяву на Азаронка перадалі ў Цэнтральны апарат Следчага камітэта

    Заяву на прапагандыста Азаронка  з патрабаваннем адкрыць крымінальную справу перадалі ў Цэнтральны апарат Следчага камітэта. Так вынікае з адказу намесніка начальніка аддзелу па рабоце з грамадзянамі СК Жаўранка Н.М.

    Аўтар заявы, гамяльчук Ілля Міронаў, так каментуе рэакцыю СК: “У прыярытэтах — прыцягненне грамадзяніна Азаронка Рыгора да крымінаальнай адказнасці. Веру, што закон пераможа!”

    Нагадаем, у студзені 2023 года гомельскі валанцёр Ілля Міронаў аднёс заяву ў Следчы камітэт з просьбай адкрыць крымінальную справу ў дачыненні да адыёзнага прапагандыста Рыгора Азаронка. У тэксце заявы актывіст зазначае, што 18 студзеня 2023 года на сайце праўладнай тэлекампаніі СТВ быў апублікаваны артыкул, які суправаджаецца відэаролікам “Азарёнок: шаг навстречу тем, кто хочет вернуться – это сталинский шаг, это мощнейшая воля Лукашенко”.

    У гэтым сюжэце Азаронак, на думку аўтара заявы, здзяйсняе дзеянні, скіраваныя на ўзбуджэнне нянавісці, варажнечы, а таксама прыніжэння годнасці групы асобаў па прыкметах прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы. Ілля Міронаў патрабуе прыцягнуць да адказнасці Рыгора Азаронка на падставе артыкула п.1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса РБ. Паводле беларускага заканадаўства, за распальванне варажнечы прадугледжанае пакаранне да 5 гадоў зняволення.

    Чытайце яшчэ:

    Васкрасенскі распавёў, як сустракаўся з Пачобутам дзеля яго вызвалення

    Медыяспажыванне ў Беларусі. Здагадайцеся, у каго 3%?

    Рэдактарка зіна PAMYŁKA: Трэба было дзесяць год валанцёрыць, каб пабачыць квантавы скачок у грамадстве

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці