Фатографа і журналіста Дзмітрыя Баяровіча разам з жонкай пачнуць судзіць 19 ліпеня
17 ліпеня 2023
Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».
У сярэдзіне сакавіка ў Бараўлянах адбылося затрыманне сям’і Баяровічаў — Дзмітрыя і Валерыю. Пры затрыманні яго паклалі на зямлю сілавікі. Пасля гэтага ў іх кватэры адбыўся ператрус. У выніку мужа і жонку змясцілі ў СІЗА ў межах крымінальнай справы.
Дзмітрыя і Валерыю абвінавачваюць паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).
Суд над імі распачнецца 19 ліпеня ў судзе Ленінскага раёна Мінска. Справу будзе разглядаць суддзя Юлія Інчына.
Вядома, што раней Дзмітрый працаваў на СТВ, але ў 2020 годзе звольніўся адтуль.
Чытайце яшчэ:
«Фотография — это почти всегда неправда». Сергей Михаленко о роли искусственного интеллекта
49-гадовы міністр інфармацыі Пярцоў: Не ведаю, дзе Захаранка і Красоўскі, мяне ў той час не было на свеце
Вакансія SMM-рэдактара ў YouTube-канале «Жыццё-маліна»
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Былы кіраўнік фотаслужбы TUT.BY страціў працу ў медыях і просіць пра дапамогу
22.10.2024
Польскія журналісты заклікалі сейм і сенат расказваць пра Анджэя Пачобута на міжнародным узроўні
27.11.2023
Прапагандыст з «Мінскай праўды» сцвярджае, што зноў збіраецца наведаць Еўрасаюз
10.01.2024
Затрыманага магілеўскага блогера Алеся Сабалеўскага перавялі ў СІЗА
15.01.2024