• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вольга Івашына: «Ад Дзяніса няма лістоў 18 дзён. Але мы чакаем!»

    Жонка зняволенага гродзенскага журналіста Дзяніса Івашына спадзяецца атрымаць ліст ад мужа сёння-заўтра. Яна мяркуе, што на 15 дзён яго змяшчалі ў штрафны ізалятар турмы, і што адразу па выхадзе адтуль перапіска ўзновіцца.

    Вольга и Дзяніс Івашыны. Фота з сацсетак Вольгі Івашынай

    Паштоўка з жодзінскай турмы № 8, дзе ўтрымліваюць журналіста-палітвязня, ідзе 2–3 дні, ліст — ад пяці дзён да тыдня, кажа Вольга. Жанчына ўзяла на сябе абавязак штодня нагадваць беларусам і ўсяму свету пра мужа, змяшчаючы вытрымкі з ягоных лістоў у Face­book. Яна распавяла, што спачатку і не думала, што гэта ператворыцца ў традыцыю, але сталася менавіта так:

    «Раблю гэта штодня. Стараюся, каб пасля 17.40, гэта сімвалічны для мяне час — час, калі затрымалі Дзяніса. Пакуль новых лістоў няма, дзялюся сваімі разважаннямі пра яго, размяшчаю фрагменты з ранейшых допісаў. Вырашыла так рабіць, каб пра мужа не забываліся.

    Спачатку пад маімі пастамі было шмат каментароў, цяпер крыху менш, і я разумею, чаму: колькасць палітзняволеных расце, і, магчыма, чалавечая псіхіка спрабуе абстрагавацца, не дапусціць панічных ці адчайных настрояў. Але я ўсё адно пішу пра Дзяніса ў Face­book. Гэта такі мой спосаб змагання за яго».

    Вольга Івашына перакананая, што «агучванне» лістоў з няволі трохі перашкаджае трымаць яго ў рэжыме інкамунікада. Але намёкі на тое, што лепш перастаць прыцягваць увагу да Дзяніса Івашына, родныя атрымлівалі. Жонка палітвязня расцэньвае гэта як пагрозы і спробы ціску, але здраджваць запачаткаванай традыцыі не збіраецца.

    Сёлета ў жніўні Дзяніса Івашына ўжо змяшчалі ў ШІЗА, якраз на 15 сутак. Вольга мяркуе, што і цяпер здарылася тое самае, і лісты ад мужа вось-вось прыйдуць.

    12 верасня споўнілася тры з паловай гады, як журналіста зняволілі.

    У той дзень у 2021 годзе Івашына затрымалі супрацоўнікі гродзенскага КДБ. У ягонай кватэры, на лецішчы і ў кватэры маці Дзяніса сілавікі правялі ператрус, а праз тры дні прыйшлі з вобшукам да яго 95-гадовай бабулі.

    14 верасня 2022 года ў Гродзенскім абласным суде Дзяніса Івашына прызналі вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: часткі 1 артыкула 356 КК (здрада дзяржаве) і артыкула 179 КК (незаконны збор і распаўсюд звестак аб прыватным жыцці).

    Суддзя Валерый Раманоўскі прыгаварыў журналіста да пазбаўлення волі на 13 гадоў і 1 месяц у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 4800 рублёў. Апроч гэтага, Івашын мусіў выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды дзевяці пацярпелым сілавікам — агулам 22 800 беларускіх рублёў.

    Напрыканцы чэрвеня 2023 года журналіста перавялі на турэмны рэжым у Жодзіна. Жонка палітвязня Вольга адзначала, што пра суд па змене рэжыму ані сваякі, ані адвакат не ведалі.

    Да арышту Дзяніс Івашын працаваў карэспандэнтам незалежнай агульнанацыянальнай газеты «Новы Час» і быў беларускім рэдактарам міжнароднай супольнасці расследавальнікаў Inform­Na­palm. Вядомы сваімі расследаваннямі пра скандальную будоўлю рэстарана побач з мемарыяльным урочышчам Курапаты, а таксама пра былых украінскіх «беркутаўцаў», што пасля перамогі Еўрамайдана ў 2014 годзе ўладкаваліся на працу ў беларускі АМАП.

    Найверагодней, публікацыі пра сілавікоў сталі «апошняй кропляй». Журналіста схапілі літаральна на наступны дзень, як ён даў інтэрв’ю пра гэта незалежнаму тэлеканалу «Настоящее время».

    «Не хочацца загадваць надалей». Вольга Івашына — пра жыццё з нуля і змену прафесіі ў эміграцыі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці