• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіста Дзяніса Івашына кінулі ў ШІЗА напярэдадні святаў

    Палітзняволенага гродзенскага журналіста Дзяніса Івашына змясцілі ў ШІЗА, паведамляе яго жонка Вольга. Ліставанне з Дзянісам спынілася больш за два тыдні таму.

    Дзяніс Івашын. Фота: t.me/dzianisivashyn

    «Я адцягвала сёняшнюю публікацыю, каб праверыць інфармацыю пра тое, што Дзяніс Івашын зноўку зьмешчаны ў ШЫЗА. І вось гэтая сумная навіна, на жаль, пацьвердзілася. Прычына, як звычайна, выдуманая, галоўная задача была чарговы раз кінуць Дзяніса ў адзіночку дзеля большых катаваньняў. Зь якое даты і па якую мы пакуль дакладна ня ведаем», — напісала Вольга Івашына ў тэлеграм-канале, прысвечаным палітзняволенаму журналісту.

    Таксама Вольга выказвае занепакоенасць, што гэтым разам тэрмін у ШІЗА для Дзяніса Івашына можа прыпасці акурат на калядныя і навагоднія святы.

    Сёлета ў жніўні і кастрычніку Дзяніса Івашына ўжо змяшчалі ў ШІЗА.

    12 верасня споўнілася тры з паловай гады, як журналіста зняволілі.

    У той дзень у 2021 годзе Івашына затрымалі супрацоўнікі гродзенскага КДБ. У ягонай кватэры, на лецішчы і ў кватэры маці Дзяніса сілавікі правялі ператрус, а праз тры дні прыйшлі з вобшукам да яго 95-гадовай бабулі.

    14 верасня 2022 года ў Гродзенскім абласным суде Дзяніса Івашына прызналі вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: часткі 1 артыкула 356 КК (здрада дзяржаве) і артыкула 179 КК (незаконны збор і распаўсюд звестак аб прыватным жыцці).

    Суддзя Валерый Раманоўскі прыгаварыў журналіста да пазбаўлення волі на 13 гадоў і 1 месяц у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 4800 рублёў. Апроч гэтага, Івашын мусіў выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды дзевяці пацярпелым сілавікам — агулам 22 800 беларускіх рублёў.

    Напрыканцы чэрвеня 2023 года журналіста перавялі на турэмны рэжым у Жодзіна. Жонка палітвязня Вольга адзначала, што пра суд па змене рэжыму ані сваякі, ані адвакат не ведалі.

    Вольга Івашына: «Вершы Дзяніса з‑за кратаў — квінтэсэнцыя аптымізму»

    Да арышту Дзяніс Івашын працаваў карэспандэнтам незалежнай агульнанацыянальнай газеты «Новы Час» і быў беларускім рэдактарам міжнароднай супольнасці расследавальнікаў Inform­Na­palm. Вядомы сваімі расследаваннямі пра скандальную будоўлю рэстарана побач з мемарыяльным урочышчам Курапаты, а таксама пра былых украінскіх «беркутаўцаў», што пасля перамогі Еўрамайдана ў 2014 годзе ўладкаваліся на працу ў беларускі АМАП.

    Найверагодней, публікацыі пра сілавікоў сталі «апошняй кропляй». Журналіста схапілі літаральна на наступны дзень, як ён даў інтэрв’ю пра гэта незалежнаму тэлеканалу «Настоящее время».

     

     

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці