• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Расказваем, як даведацца, дзе і каму вы ставілі лайкі ў сацсетках, і перастрахавацца

    Днямі з'явілася некалькі гучных прысудаў за лайкі. Апошні — жыхару Магілёва далі тры гады за адзін лайк у «Аднакласніках». Таму важна ведаць, дзе і каму вы ставілі лайкі, бо ва ўсіх сацсетках яны бачныя публічна.
     

    Instagram

    Зайдзіце ў свой профіль, націсніце на тры палоскі ў правым верхнім куце і абярыце пункт «Ваша актыўнасць» (Your activ­i­ty). Праз пункт «Узаемадзеянні» (Inter­ac­tions) вы можаце паглядзець усе каментары, лайкі і адказы на гісторыі, якія вы пакідалі за ўвесь час.

    Facebook

    З мабільнай праграмы: зайдзіце ў свой профіль, націсніце на тры палоскі ў правым верхнім куце і абярыце пункт «Налады і прыватнасць» (Set­tings and pri­va­cy). Далей націсніце «Журнал дзеянняў» (Activ­i­ty log). Там вы можаце паглядзець усю гісторыю вашага ўзаемадзеяння з сацсеткай.

    З камп’ютара: клікніце па вашым аватары ў правым верхнім куце браўзера — адкрыецца меню. Далей абярыце пункт «Налады і прыватнасць», а пасля перайдзіце ў «Журнал актыўнасці».

    «Укантакце»

    З камп’ютара: пераходзім у меню «Навіны». Вы трапіце туды адразу, калі ўвядзеце ў адрасным радку vk.com. Далей з’явіцца меню ў правай частцы, дзе трэба націснуць на пункт «Рэакцыі».

    Таксама вы можаце скарыстацца фільтрам лайкаў, дзе можна выбраць катэгорыі, якія вы лайкалі.

    З мабільнай праграмы: націсніце на левы верхні кут, дзе адлюстраваны аватар вашага профілю. Далей перайдзіце ў меню «Закладкі» (Book­marks). Пасля гэтага націсніце на кнопку «Рэакцыі» (Reac­tions).

    «Аднакласнікі»

    З «Аднакласнікамі» складана. Зайдзіце на сваю старонку і націсніце на сваё імя і прозвішча (у дадатку націсніце меню з трыма кропкамі, а пасля націсніце на сваё імя і прозвішча).

    Вы пабачыце сваю стужку, у якой ёсць інфармацыя і пра «класы», якія вы паставілі, акрамя тых выпадкаў, калі вы схавалі гэтую інфармацыю з стужкі. Іншага шляху даведацца пра тое, дзе менавіта вы ставілі «класы», няма, і гэта праблема.

    Пры падрыхтоўцы матэрыяла мы звярнуліся па парады да праекта, які кансультуе ў галіне лічбавай бяспекі Cyber­Beaver. Яны лічаць, што «Укантакце» і «Аднакласнікі» «дзіравыя» і ўцячы з іх можа што заўгодна — і раяць імі ўвогуле не карыстацца.

    Агулам, парада яшчэ і ў тым, каб ставіць лайкі, у тым ліку на каментары іншых людзей, акуратна і ўдумліва, асабліва калі вы знаходзіцеся ў Беларусі. Бо кожны з іх у любы момант можа быць запісаны сілавікамі.

    Чытайце яшчэ:

    Цяжкасці адаптацыі палітвязняў і спосабы ім дапамагчы

    «Моя работа часто казалась мне бесполезной»: чем измерить роль журналистики в авторитарных государствах?

    Агент, шпіён, завербавалі ў 2017‑м: што казалі пра Дзяніса Івашына прапагандысты ў першы дзень суда

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці