• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Як змяніўся рэйтынг тэлеперадач, якія круцяць у Беларусі, з пачатку вайны? Займальная карціна

    За 9 месяцаў поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны беларусы, якія глядзяць тэлебачанне, сталі меней сачыць за выпускамі навін на прапагандысцкіх каналах. Сваю ўвагу яны пераключылі на забаўляльныя праграмы. 

    Такія высновы можна зрабіць пры параўнанні таго, як выглядала сітуацыя з папулярнасцю тэлепраграм на пачатку вайны і ў канцы лістапада.

    Замярае аўдыторыю тэлеканалаў кампанія «МедыяВымяральнік». Яна вывучае сітуацыю на медыярынку і складае ў тым ліку топ-15 самых рэйтынгавых тэлеперадач.

    Што паказала даследаванне глядацкіх пераваг з 28 лютага па 6 сакавіка 

    У топ-15 тэлеперадач «чыстыя» выпускі навін тады займалі першыя чатыры месцы.

    Лідарам была праграма «Сегодня» на канале «НТБ-Беларусь» а 19‑й гадзіне. 

    «Вести» ад «Расіі-Беларусь», якія перадавалі а 17‑й гадзіне, былі на другім месцы. Вячэрнія «Наши новости» ад АНТ — на трэцім.

    На чацвёртым радку — «Новости-Беларусь», якія паказвалі ў 16:50 на тэлеканале «Расія-Беларусь».

    Пятую пазіцыю на пачатку вайны займалі «Итоги недели с Ирадой Зейналовой» на канале «НТБ-Беларусь».

    Агулам праграмы пра палітыку (выпускі навін і прапагандысцкія ток-шоу) займалі 12 з 15-ці пазіцый у топе.

    З забаўляльных перадач найбольшы рэйтынг сярод беларускіх гледачоў мела ток-шоу «Привет, Андрей!» з Андрэем Малахавым, якое трансляваў канал «Расія-Беларусь». Яно ў топе на шостым месцы. Глядзелі таксама серыял «Пёс‑5» і праграму «Следствие вели» (і тое, і тое — канал «НТБ-Беларусь»).

    Перадачы з навінамі ці іх абмеркаваннем былі ў топе і на кожным інфармацыйна-палітычным канале паасобку (апроч тэлеканала «Мір»).

    Што зафіксавала даследаванне глядацкіх пераваг з 21 па 27 лістапада 

    Лідарства ў топе захапілі забаўляльныя перадачы. 

    «Привет, Андрей!» стаў самай рэйтынгавай перадачай у апошні тыдзень лістапада.

    «Песни от всей души», якія перадаваў канал «Расія-Беларусь», выскачылі на другое месца. Праграма «Суперстар. Возвращение» на канале «НТБ-Беларусь» заняла трэці радок.

    З навін найлепшы рэйтынг мелі «Вести недели» ад «Расія-Беларусь» — чацвёрты радок у топе.

    А замыкае пяцёрку лідараў «Поле чудес» на АНТ.

    Выпускі навін і іншыя перадачы пра палітыку занялі толькі пяць радкоў з 15-ці ў топе.

    Калі глядзець папулярныя перадачы для кожнага інфармацыйна-палітычнага канала асобна, то навіны на першым месцы толькі на СТБ.

    Чытайце яшчэ:

    Ці забароняць у Беларусі YouTube ды Instagram? Эксперты Быкоўскі і Дарашэвіч пра імпартазамяшчэнне сацсетак

    Максім Кац: «Прапагандысты прайграюць нават не Інтэрнэту, яны прайграюць забавам»

    Суд (чамусьці Лоеўскага раёна) прызнанаў “экстрэмісцкай” Instagram-старонку Zerkalo_io

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці