• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Андрэя Толчына не выпусцілі з ІЧУ, хоць прайшло 72 гадзіны з моманту затрымання

    Праваабаронцы з «Гомельскай Вясны» паведамляюць, што яго перавялі ў гомельскае СІЗА № 3.

    Журналіста і відэааператара з Гомеля Андрэя Толчына затрымалі 27 верасня. На наступны дзень сілавікі прыйшлі з ператрусам у ягоную кватэру. У выніку следчыя забралі камп’ютарную тэхніку і іншыя лічбавыя носьбіты. Паводле тлумачэнняў, ператрус ладзіўся ў межах справы за экстрэмізм. 

    Улады неаднойчы затрымлівалі і штрафавалі гомельскага фрылансера. У 2020‑м годзе Толчына затрымлівалі разам з былой журналісткай Ларысай Шчыраковай.

    «Як толькі мы выйшлі з Андрэем з пад’езда, каб ісці па гаспадарчых справах, нас перастрэлі двое міліцыянтаў у цывільным. Прапанавалі ехаць у Савецкі РАУС. Андрэй патрабаваў тлумачэнняў, але не дачакаўся. Яму заявілі, што ўсе тлумачэнні будуць у аддзеле міліцыі. Неўзабаве падаспеў трэці міліцыянт, ён таксама быў не ў міліцэйскай форме, Андрэя пасадзілі ў цывільны аўтамабіль і павезлі ў РАУС», — расказвала тады жонка фрылансера Кацярына.

    Таксама журналіста затрымлівалі ў 2021 годзе каля гомельскага СІЗА‑3, дзе ён здымаў сваякоў палітвязняў Мікалая Статкевіча, Ігара Лосіка, якіх разам з іншымі абвінавачанымі 24 чэрвеня пачалі судзіць у памяшканні ізалятара. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, палітвязняў абвінавачвалі ў арганізацыі масавых беспарадкаў, распальванні варажнечы і перашкодзе дзейнасці ЦВК. Тады спадар Толчын запісваў і каментар аднаго з дыпламатаў Еўрасаюза, якія прыехалі ў Гомель на суд.  Усе відэазапісы ў фрылансера забрала міліцыя.

    Чытайце яшчэ:

    «Вот я уже дипломированный мастер по перманентному макияжу». Как работают белорусские региональные медиа после 2020 года

    «Мне не сорамна ні за адну секунду свайго жыцця». Журналіст Павел Мажэйка патлумачыў матывы паводзін на судзе

    Ягор Марціновіч пра Івуліна: «Самы круты сусед у зняволенні. У камеры ўзводзілі аптымізм у квадрат»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці