«Белсат» заявіў, што прычынаю выцеку відэакадраў з трэніровак «Паспалітага рушэння» была тэхнічная памылка
14 жніўня 2023
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Канал заяўляе, што прычынаю выцеку відэакадраў, якія пазней з’явіліся ў эфіры Белтэлерадыёкампаніі, была тэхнічная памылка, а не мэтавая дзейнасць працаўнікоў.
Канал шчыра шкадуе аб тым, што здарылася, і прыносіць прабачэнні асобам, чыя бяспека была пастаўленая пад пагрозу ў выніку інцыдэнту.
Паводле «Белсату», каб такія памылкі больш не здараліся, яны ўзмацнілі ўнутраныя правілы бяспекі і змянілі працэдуры працы з кантэнтам, які вымагае ананімнасці і павышанае ўвагі.
6 жніўня на БТ паказалі здымкі з трэніровак харугваў «Паспалітага рушэння» ў Польшчы. Прапагандысты сцвярджаюць, што гэта зыходнікі відэа «Белсата», якія трапілі да іх.
Чытайце яшчэ:
Што не так у беларускіх медыя з асвятленнем тэмы ЛГБТК+? Запыталіся ў экспертаў і калег
Пра што пісалі і чаму цэнзуравалі першую ў Беларусі газету: гісторыя Gazeta Grodzieńska
Жонка і дачка Ігара Карнея з’ехалі з Беларусі
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў