Футбольны турнір памяці калегі зладзілі лунінецкія журналісты
Турнір памяці журналіста Віктара Філатава, якога не стала 1 верасня 2014 года, другі раз прайшоў у Лунінцы.
Віктар Пятровіч Філатаў быў адным са стваральнікаў Лунінецкай філіі ГА «БАЖ». Ён быў апантаным, творчым чалавекам, але тэма спорта і менавіта футбола была прыярытэтнай у яго працы.
Арганізатарамі турніра выступілі былыя калегі Віктара Філатава па газеце “Информ-прогулка” пры ўдзеле раённага фізкультурна-спартыўнага клуба.
Дарэчы, “Информ-прогулка” таксама выставіла сваю футбольную каманду. Спаборнічалі 4 каманды. Як у першым турніры, так і на гэты раз перамаглі прадстаўнікі Следчага камітэта.
“Для нас было галоўным, каб турнір адбыўся, а не перамога ў ім, — распавёў службе маніторынгу адзін з ініцыятараў і ўдзельнікаў турніра Андрэй Сыцін. – Прыйшло шмат людзей: хто паспаборнічаць, хто пазаўзець. Галоўнае, што памяць пра калегу-журналіста жывая”.
Турнір памяці Віктара Філатава плануецца зрабіць штогадовым.