Павел Мажэйка на волі!
29 сакавіка 2021
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Журналіста Паўла Мажэйку вызвалілі з ізалятара з фармулёўкаю: «зніклі падставы для затрымання».
Аднак следчыя сказалі, што выклікаць зноў яго могуць у любы момант, паведамляе «Белсат».
Павел Мажэйка, вядомы беларускі журналіст, з’яўляецца кіраўніком прыватнай установы «Цэнтр гарадскога жыцця», дзе адбывалася выстава мастака Алеся Пушкіна.
Раніцай 26 сакавіка Мажэйку выклікалі на допыт у Гарадзенскую пракуратуру, з якой дадому ён не вярнуўся, бо быў змешчаны пад арышт. Нагодай для пачатку крымінальнай справы па артыкуле 130 КК стала тое, што 19 сакавіка на выставе карцін Пушкін змясціў партрэт удзельніка пасляваеннай антысавецкай партызанкі Яўгена Жыхара з аўтаматам на плячы.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Журналіст Анджэй Пачобут ужо тры гады за кратамі
25.03.2024
BySol адкрыў збор для журналіста Андрэя Мялешкі
19.09.2024
«Репортеры без границ» призывают Европу поддержать белорусские СМИ
09.04.2024
«Шмат людзей накінуліся на мяне, як на лёгкую нажыву». Былая фатографка БелТА адказала на хвалю хейта ў свой адрас
15.02.2024