• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэзідэнтка Еўрапарламента выказала салідарнасць са зняволенай Ларысай Шчыраковай, вырак якой агучаць заўтра

    Прэзідэнтка Еўрапапарламента Раберта Метсола выказала безумоўную салідарнасць з Ларысай Шчыраковай і ўсімі незалежнымі журналістамі, якія знаходзяцца ў турмах Лукашэнкі.

    У адказ на зварот партнёраў БАЖ па Еўрапейскай федэрацыі журналістаў яна даслала наступны ліст:

    — Я хацела б падзякаваць вам за тое, што вы звярнулі нашу ўвагу на справу зняволенай журналісткі Ларысы Шчыраковай. У сваіх шматлікіх рэзалюцыях Еўрапарламент рашуча асуджае бесчалавечнае абыходжанне з палітвязнямі і іх сем’ямі, а таксама працяг рэпрэсій супраць палітычнай апазіцыі, незалежных СМІ і журналістаў.

    Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна спыніць жорсткае абыходжанне з усімі палітвязнямі, уключаючы журналістаў, і неадкладна і безумоўна вызваліць іх. Я хацела б яшчэ раз заявіць пра салідарнасць Еўрапарламента з беларускімі незалежнымі журналістамі, адзначаецца ў лісце палітыка.

    Незалежную журналістку Ларыс Шчыракову затрымалі 6 снежня мінулага года і вінавацяць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч.1, 2 арт. 361–4 КК) і «дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь» (арт.369–1 КК). 27 ліпеня ў Гомелі пачаўся закрыты працэс над журналісткай. Чакаецца, што судовы вырак Ларысе будзе агучаны 31 жніўня.

    Чытайце яшчэ:

    Галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч выйшаў на волю

    «Уникальная операция пропаганды». Фильм ОНТ про Андрея Поротникова — набор противоречий, провластных штампов и нарративов

    У Ганцавічах супрацоўнікаў незалежнага сайта выклікалі «на размову» ў міліцыю

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці