• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вайскова-палітычнага аглядальніка Ягора Лебядка Лукашэнка пазбавіў звання “старшы лейтэнант”

    Аляксандр Лукашэнка сваім указам пазбавіў вайсковых, міліцэйскіх і пракурорскіх званняў больш як 80 былых супрацоўнікаў сілавых ведамстваў – у дадатак да аналагічнага мінулагодняга спісу. Сярод “разжалаваных” аказаўся і Ягор Лебядок – публіцыст, аналітык, эксперт.  

    21 верасня Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал апублікаваў прозвішчы вышэйшых і малодшых афіцэраў, а таксама прапаршчыкаў і сяржантаў, пазбаўленых ранейшых званняў. Гэта пры тым, што многія атрымалі свае пагоны задоўга да пачатку кадэнцыі Лукашэнкі.

    Удакладняецца, што пералічаныя асобы пазбаўленыя званняў «за ўчыненне злачынстваў, правапарушэнняў і дыскрэдытуючых правін, несумяшчальных са статусам ваеннаслужачага, работніка органаў пракуратуры».

    Калі ў перакладзе на зразумелую мову, на самой справе пакараныя за тое, што асудзілі безпадстаўны гвалт сілавікоў у 2020 годзе і сталі на бок народа. 

    У спісе “адзначаных” фігуруе і старшы лейтэнант запасу Ягор Лебядок — адзін з найбольш дасведчаных вайскова-палітычных аглядальнікаў, аўтар Telegram-канала пра ваенную бяспеку Беларусі, сталы каментатар шэрагу незалежных СМІ. Фактычна за медыйную актыўнасць і пацярпеў – фармальнай падставай стала нібыта садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці за ўдзел у праграмах “Еўрарадыё”. 

    Асабліва меркаванне вайсковага эксперта стала запатрабаваным з пачаткам маштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны. Нягледзячы на “крамольныя” ацэнкі, аналітык заставаўся ў Беларусі і прынцыпова адмаўляўся з’яжджаць з краіны. 

    Адметна, што Ягор Лебядок – колішні лаўрэат прэзыдэнцкай стыпендыі таленавітым маладым навукоўцам-кандыдатам навук ва ўзросце да 35 гадоў.

    Ягора Лебядка затрымалі сёлета 13 ліпеня ў родных Смалявічах. Спачатку асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту паводле артыкула 24.3 КаАП (непадпарадкаванне міліцыі), але пасля адбыцця тэрміна на волю ён так і не выйшаў – аказалася, што паралельна пачалі крымінальную справу на падставе артыкула 361–4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Ад таго часу знаходзіцца ў СІЗА № 1 Мінска, яму пагражае да 7 гадоў зняволення.

    Праваабаронцы прызналі Ягора Лебядка палітычным вязнем. 

    Ягор Лебядок нарадзіўся 17 красавіка 1982 года ў Смалявічах. Пасля мясцовай школы скончыў фізічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Пачынаў інжынерам-тэхнолагам прадпрыемства “Інтэграл”, затым праходзіў службу афіцэрам у 120‑й Рагачоўскай механізаванай брыгадзе на пасадзе камандзіра ўзвода.

    Ад 2008 года – малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі НАН Беларусі, намеснік загадчыка лабараторыі оптаэлектронікі і галаграфіі.

    Абараніў дысертацыю “Аптымізацыя параметраў лазерных дыёдных лінеек” на атрыманне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук. Паралельна атрымаў другую вышэйшую адукацыю ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце.  

    Аўтар некалькіх дзясяткаў артыкулаў па фізіцы паўправаднікоў, лазернай фізіцы і оптаэлектроніцы.

    У 2019 годзе стварыў Тэлеграм-канал @Lebiadok — незалежны канал пра вайсковую бяспеку Беларусі. Падчас драматычных падзеяў 2020 года  падпісаў зварот прадстаўнікоў навуковай грамадскасці ў сувязі з фальсіфікацыяй прэзідэнцкіх выбараў і наступнымі мірнымі пратэстамі.

    Неўзабаве пасля выхаду пасквіля ў газеце “Советская Белоруссия”  звольнены з навукова-вытворчага аб’яднання “Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка”.

    У якасці вайсковага эксперта рэгулярна каментаваў сітуацыю па палітыцы і бяспецы для незалежных беларускіх і замежных выданняў: Zerkalo.io, “Наша Ніва”, Радыё Свабода, “Еўрарадыё”, Bloomberg, The Wall Street Jour­nal ды іншых. 

    Дата суда над Ягорам Лебядком пакуль не агучваецца. 

    Чытайце яшчэ:

    Брыфінгі Мінабароны РФ, бітва за ўраджай, перапосты прапагандыстаў. Што расказваюць чытачам раёнкі?

    В Беларуси заблокировали новостной сайт Blizko.by

    Як дапамагчы палітвязням, якія выходзяць на волю?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці