• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гомельскага відэааператара Андрэя Толчына затрымалі на 72 гадзіны

    Пра гэта паведамляе «Гомельская вясна».  

    Журналіста і аператара з Гомеля Андрэя Толчына затрымалі на 72 гадзіны. Зараз ён знаходзіцца ў ІЧУ. 

    Улады неаднойчы затрымлівалі і штрафавалі гомельскага фрылансера. У 2020‑м годзе Талочына затрымлівалі разам з былой журналісткай Ларысай Шчыраковай.

    «Як толькі мы выйшлі з Андрэем з пад’езда, каб ісці па гаспадарчых справах, нас перастрэлі двое міліцыянтаў у цывільным. Прапанавалі ехаць у Савецкі РАУС. Андрэй патрабаваў тлумачэнняў, але не дачакаўся. Яму заявілі, што ўсе тлумачэнні будуць у аддзеле міліцыі. Неўзабаве падаспеў трэці міліцыянт, ён таксама быў не ў міліцэйскай форме, Андрэя пасадзілі ў цывільны аўтамабіль і павезлі ў РАУС», — расказвала тады жонка фрылансера Кацярына.

    Таксама журналіста затрымлівалі ў 2021 годзе каля гомельскага СІЗА‑3, дзе ён здымаў сваякоў палітвязняў Мікалая Статкевіча, Ігара Лосіка, якіх разам з іншымі абвінавачанымі 24 чэрвеня пачалі судзіць у памяшканні ізалятара. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, палітвязняў абвінавачвалі ў арганізацыі масавых беспарадкаў, распальванні варажнечы і перашкодзе дзейнасці ЦВК. Тады спадар Толчын запісваў і каментар аднаго з дыпламатаў Еўрасаюза, якія прыехалі ў Гомель на суд.  Усе відэазапісы ў фрылансера забрала міліцыя.

    Прычынны цяперашняга затрымання невядомыя.

    Чытайце яшчэ:

    Горькое наследство. Анна Мирочник объясняет, зачем протесту рассказывать о своих жертвах

    «Когда технология расширяется, она превращается из экстраординарной в обычную». Топ-менеджер Google обратился по случаю 25-летия компании

    Сёння пачалі судзіць рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці