• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ігар Якавенка пра медыяфрэнію, і чаму прапагандыст Кісялёў амаль не саступае «лорду гаў-гаў»

    Змест і форма расійскіх медыяў сёння нешта большае, чым звычайная прапаганда. Дырэктар фонду "Грамадская экспертыза", публіцыст Ігар Якавенка прапаноўвае для гэтай унікальнай з'явы асобны тэрмін — медыяфрэнія. Для разумення працэсаў, якія адбываюцца ў медыйнай прасторы, Ігар Якавенка лічыць патрэбным звярнуцца да пытання «хто пры ўладзе і якія мэты ставяць перад сабой гэтыя людзі?».

    Прапануем канспект выступу Ігара Якавенкі падчас Міжнароднай журналісцкай канферэнцыі «Прафесійная этыка: сучасныя выклікі — пошук рашэнняў»

    — Чаму краіна з рэсурсамі, добрым культурным падмуркам напала на суседнюю краіну, навошта забрала кавалак чужой тэрыторыі, навошта Пуцін ускочыў, пабег і скраў Крым? Навошта гэты кавалак тэрыторыі, за які гінуць людзі, а супраць Расіі ў адказ санкцыі, што ўплываюць на эканоміку, адбываецца ізаляцыя ва ўсім свеце, вітацца перасталі. Навошта ўсё гэта — не зразумела.

    Падмуркам расійскай дыктатуры з’яўляецца медыяфрэнія, або медыя, што прайшлі мутацыю. І яны ператвараюць Расію ў сур’ёзную пагрозу для чалавецтва.

    Мы назіраем поўную адмену маралі. І гэта не тая гісторыя, калі Гітлер сказаў «Я вызваляю вас ад хімеры сумлення».

    Хто сёння героі расійскіх СМІ? Гэта Фрэдзі Кругер расійскай дзяржаўнасці, паталагічны маньяк Іван Жахлівы — яму ўжо два помніка паставілі. Гэта Іосіф Сталін — рэкардсмен па ліку забітых суайчыннікаў. Гэта партыя нягоднікаў на чале з чалавекам, які публічна ў эфіры заклікае згвалціць цяжарную журналістку. У гэтай партыі афіцыйна знаходзіцца чалавек, якога шукаюць брытанскія сілавікі за атручванне палоніем свайго былога калегі (размова ідзе пра дэпутата Дзярждумы ад ЛДПР Андрэя Лугавога, асноўнага падазраванага ў справе аб забойстве Літвіненкі, — рэд.). Гэта абсалютны лідар па прысутнасці ў сацыяльных сетках Рамзан Кадыраў, які публічна выхваляецца, што першага рускага забіў у 16 ​​гадоў — адрэзаў галаву. Ён публічна кажа пра тое, што трэба расстрэльваць без суда і следства, да яго ідуць ніткі ад забойства Барыса Нямцова.

    Знішчаецца ісціна. Гэта і Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін з эвалюцыяй яго заяў аб Крыме:

    спачатку «ніякіх нашых войскаў там не было», затым «гэта ўсё мясцовыя трактарысты», затым «так, нашы ўзброеныя сілы блакавалі украінскіх вайскоўцаў, мы гэтага не хавалі», і нарэшце «так, гэта мы ўсе арганізавалі».

    Другі чалавек у краіне — кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта — чалавек, які вынайшаў нейкі прыбор для кіравання будучыняй. Упаўнаважанай па правах дзіцяці (дзіцячы амбудсмэн РФ Ганна Кузняцова — рэд) прызначаная пападдзя, якая прапагандавала псеўданавуку тэлегонію.

    Любая тэлеперадача — гэта не мана, а абсурд. Мае публікацыі часта ўспрымаюць як памфлеты, сатыру, але ў мяне няма пачуцця гумару, я проста цытую. Адмененая дыхатамія «ісціна-хлусьня».

    Разбурэнне даверу. У Расіі няма праблемы «даверу — не даверу СМІ». Рабіць апытанні ўжо ніякага сэнсу, ды і сацыялогіі ў нас няма. Расіяне  сапраўды ведаюць, што ўсе вакол хлусня — СМІ хлусяць, на выбарах усё сфальшаваня. Але яны перакананыя, што так ва ўсім свеце. І ведаюць пра гэта з гэтых жа СМІ, якім не давяраюць.

    Са свабодай зроблена проста. Пуцін заступіў на пасаду прэзідэнта ў пачатку траўня 2000 года, і праз чатыры дні пачаліся пракурорскія праверкі ў тэлекампаніі НТВ. Знішчэнне вялося ў прамым эфіры.

    Наступная ахвяра — гібель супольнасці. Тут ключавую ролю грае «Эхо Москвы». Тое, што робіць гэтая радыёстанцыі і асабіста Венедыктаў, які ўспрымаецца як гуру свабоднай журналістыкі, — з’яўляецца заменай супольнасці тусоўкай. Гэта прынцыпова іншы тып камунікацыі, гэта разбурэнне інстытута рэпутацыі. У тусоўцы не важная рэпутацыя. Ёсць толькі катэгорыі «свой-чужы», тусуешся ці не. Знікненне супольнасці з убудаваным у яго інстытутам рэпутацыі і падмена тусоўкай — свядомая рэч. 

    Прапаганда і медыяфрэнія — што больш страшнае?

    Класічная прапаганда — фарміраванне пэўнай цэласнай карціны свету. Інфармацыйная вайна — уздзеянне на праціўніка. Медыяфрэнія ставіць задачу пасеяць хаос у галовах, разбурыць усе сувязі, ператварыць свядомасць людзей у кашу, нейкую вату, як цяпер прынята казаць. Гэта робіцца, каб людзі не ўспрымалі тое, што адбываецца, цэласна. І тады можна рабіць што заўгодна.

    Што ўяўляе пуцінізм як новая форма дыктатуры? Я звяртаюся да слоў Салжаніцына, што гвалт не можа нічым прыкрыцца апроч  як хлуснёй, а хлусня абапіраецца на гвалт. цяпер падмуркам стала хлусня.

    Мне адрасуюцца пагрозы, але я жывы. Гвалт цяпер кропкавы, а хлусня татальная. Яшчэ ніколі не было такога нагрувашчвання абсурднай хлусні як цяпер!

    Вядомыя асноўныя дыктатарскія рэжымы ХХ стагоддзя — фашызм, нацызм, ісламізм, камунізм. Можна зразумець на якіх ідэалогіях яны заснаваныя.

    Аднак сёння нідзе няма кніг з ідэалогіяй пуцінізму. І гэта стварае праблемы, бо з нацызмам можна спрачацца і аспрэчваць. А з пуцінізмам немагчыма — нідзе няма звязанага тэксту аб тым, што гэта. І гэта забяспечвае жахлівую эфектыўнасць. А медыяфрэнічныя СМІ ўцягваюць усё як пыласос. Пуцінскі рэжым, замест таго, каб укладваць у галовы нейкую ідэю, займаецца самазахаваннем. Яму патрэбна толькі ўлада ў чыстым дыстыляванай выглядзе.

    Асобная гісторыя — разбурэнне экспертнага поля. Гэта як прызначэнне ў мільярдэры. Гэтак цяпер вырабляюць вялікіх пісьменнікаў, сацыёлагаў, філосафаў.

    Мяжа таго, што адбылося — вайна. Гэта ператварыла медыяфрэнію ў магутную  зброю. Але на самой справе хвост віляе сабакам. Расіяне, якія паехалі забіваць украінцаў, прынялі рашэнне ехаць, бо ўбачылі па тэлевізары «ўкрыжаванага хлопчыка», згвалтаваную дзяўчынку. Медыяфрэнія — адзіны і галоўны матор вайны.

    Набат і міжнародны трыбунал

    Патрэбен сур’ёзны міжнародны грамадскі трыбунал. Думаю, што такія інфармацыйныя злачынцы як Салаўёў, Кісялёў, Талстой саступаюць па колькасці ахвяр «лорду Гаў-Гаў» (Уільям Брук Джойс — нацысцкі прапагандыст, вядучы англамоўных перадач германскага радыё, — рэд.) або Штрэйхеру (Юліус Штрэйхер — галоўны рэдактар ​​антысеміцкай і антыкамуністычнай газеты «Штурмавік», ідэолаг расізму, — рэд.). Але гэта былі перакананыя нацысты, а расійскія прапагандысты былі перакананыя заходнікі і імгненна перафарбаваліся.

    Патрэбная блакіроўка. Калі вы забараняеце гераін, вы не абмяжоўваеце свабоду слова, а ратуеце людзей. Павінна быць створана інфармацыйная альтэрнатыва. Гэта павінны быць сотні каналаў у Youtube, Face­book і гэтак далей.

    У мяне даволі скептычнае стаўленне да патэнцыялу заходніх калегаў. Таму што спрабавалі, звярталіся, дзесяткі планаў і праектаў былі напісаныя. І безвынікова. З аднаго боку, гэта — абсалютна новая з’ява, з другога — неразуменне, гіганцкая бюракратыя, нежаданне браць адказнасць, неразуменне таго, з чым сутыкнуліся.

    Не хачу даваць апакаліптычных сцэнарыяў. Але я не ведаю ні адной буйной вайны ў апошні час, якая б пачалася з рацыянальнай прычыны. Як няма рацыянальнай прычыны таго, што адбываецца ва Украіне.

    Таму трэба спыняць. Патрэбен набат.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці