• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Каб фатографы зараблялі». Kodak стварае крыптавалюту

    Ганарары за скрадзеныя ў сеціве здымкі фатографы неўзабаве змогуць атрымаць у KodakCoin.

    На гэтым тыдні найстарэйшая фатаграфічная карпарацыя аб’явіла пра запуск уласнае блокчэйн-платформы KodakOne і крыптавалюты Kodak­Coin. Праект запусцяць напрыканцы студзеня супольна з брытанскай кампаніяй WEBB Dig­i­tal.

    Пасля гэтай заявы акцыі кампаніі выраслі на 120 %.

    «Для многіх «блокчейн» і «крыптавалюта» – проста модныя словы, але для фатографаў, якія доўга змагаліся за кантроль над сваёй працай і тым, як яе выкарыстоўваюць, гэта – ключавыя паняткі для вырашэння таго, што падавалася невырашальным, – заявіў гендырэктар кампаніі Джэф Кларк. – Kodak заўсёды імкнуўся дэмакратызаваць фатаграфію і зрабіць ліцэнзаванне справядлівым для дзеячаў мастацтва. Гэтыя тэхналогіі даюць магчымасць зрабіць гэта інавацыйна і проста».

    Платформа KodakOne мае абараніць аўтарскія правы фатографаў шляхам стварэння зашыфраванага лічбавага рэестру, у якім будуць захоўваецца ліцэнзіі на загружаныя туды працы.
    Сістэма будзе самастойна сачыць за парушэннем аўтарскіх правоў у інтэрнэце, каб фатографы маглі атрымаць сваё ўзнагароджанне ў крыптавалюце.

    Kodak быў заснаваны ў 1888‑м. Цягам мінулага стагоддзя фірма была сусветным лідарам на рынку стужкі і фотаабсталявання. Са з’яўленнем лічбавай фатаграфіі кампанія не вытрымала канкурэнцыі і аказалася на мяжы банкруцтва. З фінансавага крызісу кампанія здолела выйсці, прадаўшы правы на большасць сваіх патэнтаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці