БАЖ шукае валанцёраў і валанцёрак для працы з замежнымі журналістамі
15-16 лістапада Беларуская асацыяцыя журналістаў праводзіць у Мінску міжнародную канферэнцыю "Перспектывы і выклікі фрыланс-журналістыцы ў Еўропе". Удзел у ёй прымуць прадстаўнікі журналісцкіх саюзаў і журналісты з Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Францыі, Нарвегіі, Гішпаніі, Італіі, Швецыі, Эстоніі, а таксама прадстаўнікі Міжнароднай федэрацыя журналістаў.
У сувязі з гэтым мы шукаем валанцёраў, якія маглі б суправаджаць замежных журналістаў і аказаць інфармацыйную дапамогу падчас візіту ў Мінск.
Калі Вы валодаеце адной з наступных моваў на камунікацыйным узроўні — ангельскай / французскай / нямецкай / гішпанскай / італьянскай / шведскай альбо нарвежскай — запрашаем Вас стаць валанцёрам альбо валанцёркай 15–16 лістапада (можна на адзін дзень).
Калі ласка, зарэгіструйцеся ўжо зараз, каб мы маглі разлічваць на Вас.
Мы будзем удзячныя Вам за дапамогу, а Вы атрымаеце выдатную магчымасць некалькі дзён камунікаваць з вельмі цікавымі замежнымі журналістамі. Зможаце абмяняцца досведам і наладзіць кантакты.
З павагай, ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”
Фото vitvesti.by