БАЖынкі-2018 у Залессі. Вялікая фотасправаздача
Штогадовы карпаратыўны фэст ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" сёлета праходзіў у прыгожых мясцінах на Смаргоншчыне ў Залессі. Удзельнікі фестывалю весела правялі час з сябрамі і калегамі, паспаборнічалі ў інтэлектуальнай гульні ды абмяняліся прафесійным досведам. А таксама абралі містэра і міс БАЖынкі-2018.
Спачатку ў праграме была экскурсія ў палацава-паркавы комплекс Агінскіх у Залессі — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва пачатку XIX стагоддзя, маёнтак, у якім гаспадарыў дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, дыпламат і кампазітар Міхал Клеафас Агінскі.
Гэта маляўнічае мясціна і мы можам смела параіць калегам, якія яшчэ там не былі, з’ездзіць у Залессе за новымі ўражаннямі.
Пасля экскурсіі для ўдзельнікаў БАЖынак было запланавана спаборніцтва каманд, інтэлектуальная гульня «Мазгабойня», размова пра сацыяльныя праекты ў медыя, а вечарам — танцы з фальклорным гуртом «Кола» ды іншыя забавы.