«БАЖынкі’2019» на Прыпяці
Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае СЯБРАЎ арганізацыі на карпаратыўны фестываль «БАЖынкі - 2019». У гэтым годзе штогадовы фестываль журналістаў «БАЖынкі» пройдзе на Прыпяці.
У першыя выходныя апошняга месяца лета — 2–3 жніўня — СЯБРАЎ ГА «БАЖ» будуць чакаць у вёсцы Кораб’е Столінскага раёна.
Сёлета «БАЖынкі» пройдуць на тэрыторыі рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Сярэдняя Прыпяць».
Арганізатары абяцаюць навучыць удзельнікаў фестывалю экаложыць і выжываць у дзікай прыродзе без смартфонаў і інтэрнэту.
Маляўнічыя мясціны, магчымасць паназіраць за рэдкімі птушкамі, прагулка па Прыпяці на катэры-пантон, адпачынак ад інфармацыйнага шуму і штодзённай мітусні ў выдатнай кампаніі, спаборніцтвы — усё гэта чакае ўдзельнікаў традыцыйнага фестывалю «БАЖынкі».
«БАЖынкі»— гэта карпаратыўны фестываль журналістаў, які ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» праводзіць з 2008 года. «БАЖынкі» — гэта месца нефармальных сустрэч для сяброў і калег.
Забудзь пра дэдлайны, рэйтынгі і колькасць знакаў. Прыпяць, цішыня і рэлакс!
Умовы: Фэст будзе праходзіць два дні. Даезд будзе арганізаваны раніцай 2 жніўня (пятніца), вяртанне — увечары 3 жніўня (субота).
Фэст праводзіцца для сябраў ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў». Сяброўскія ўнёскі мусяць быць сплочаныя.
Дабрачынны ўнёсак на правядзенне мерапрыемства можна пералічыць на рахунак арганізацыі ці ўнесці ў касу арганізацыі.
Пералічыць дабрачынны ўнёсак на рахунак ГА “БАЖ” можна ў банку, на пошце альбо інтэрнэт-банкінгу праз разавы плацёж па рэквізітах арганізацыі. Запаўняць квітанцыю не трэба, проста паведаміце касіру ці ўвядзіце ў інтэрнэт-банкінгу наступныя рэквізіты:
ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (УНП 101111171)
Банк ААТ «БПС-СБЕРБАНК»
Код банка: 369
Рахунак: BY24BPSB30151030450159330000
БІК: BPSBBY2X
Прызначэнне плацяжу: Дабрачынны ўнёсак на статутныя мэты ад… (прозвішча, імя, імя па бацьку).
Для ўдзельнікаў будзе арганізаваны начлег, але жадаючыя змогуць узяць з сабой намёты — для іх будзе адведзена адмысловае месца.
ЗАПОЎНІЦЕ РЭГІСТРАЦЫЙНУЮ ФОРМУ ДА 25 ЛІПЕНЯ!
Што такое БАЖынкі:
БАЖынкі-2018 у Залессі. Вялікая фотасправаздача
Паэтычны квэст, музыка і танцы — БАЖынкі-2017 прайшлі ў Вязынцы
Пад Гродна прайшлі “БАЖынкі-2016” (ШМАТ ФОТА)