БелаПАН зладзіў для сваіх супрацоўніц фотасесію ў Купалаўскім тэатры
7 сакавіка 2017
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", фота Facebook Алеся Ліпая
Мужчынская палова інфармацыйнай кампаніі БелаПАН такім чынам павіншавала сваіх супрацоўніц з надыходзячым 8 сакавіка. Сёлета БелаПАНы вырашылі зладзіць для БелаПАНенак экскурсію па Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы і фотасесію ў тэатральных строях.
– У нашым агенцтве ёсць традыцыя заўсёды віншаваць нашых шаноўных дзяўчат з вясновымі святамі. Кожны год мы імкнёмся прыдумаць для нашых калег нешта адметнае і сёлета вырашылі зладзіць такую не зусім звычайную экскурсію ў Купалаўскі тэатр. Спадзяемся, што нашым дзяўчатам спадабалася, – распавёў прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” генеральны дырэктар інфармагенцтва Алесь Ліпай.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Эвакуяваная з Беларусі журналістка «Белсата» просіць пра дапамогу
05.11.2024
«Там, дзе няма цемнаты»: экс-дырэктар «Радыё Свабода» выдае свае мемуары
13.05.2024
Беларускую прапагандыстку Марыю Пятрашка ўзялі на расійскае тэлебачанне
22.08.2024
BySol адкрыў збор для журналіста Андрэя Мялешкі
19.09.2024