Беларускае «Радыё Рацыя» шукае супрацоўнікаў на Падляшшы
17 ліпеня 2024
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Беларускае «Радыё Рацыя» шукае журналістаў-фрылансераў у Польшчы на Бельскі, Гайнаўскі і Сямятыцкі паветы.
Патрабаванні:
- веданне беларускай і польскай моваў;
- мабільнасць і аператыўнасць;
- заангажаванасць у жыццё беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы;
- веды пра грамадска-палітычную і культурную сітуацыю на Падляшшы;
- цікавасць да беларускай інфармацыйнай павесткі;
- жаданне працаваць журналістам-радыйшчыкам.
Пажадана:
- досвед працы журналістам, асабліва на радыё;
- уменне ставіць пытанні;
- уменне рабіць мантаж, апрацоўку гуку, фатаграфаць;
- мець свой сродак транспарту;
- грамадзянства Польшчы або іншай краіны Еўразвязу.
Працадаўца забяспечыць прылады для працы, а таксама абяцае стварыць магчымасці для прафесійнага навучання.
Каб адгукнуцца на вакансію, пішіце на пошту info@racyja.com ці pd@racyja.com
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Фатограф, навуковец, шляхціц. Іпастасі Льва Дашкевіча
07.12.2024
Распачаўся суд над Ігарам Карнеем — яго судзяць за ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні
19.03.2024
Сярод абвінавачаных за «здраду дзяржаве» — шасцёра журналістаў і блогераў. Хто яны?
09.02.2024
Автора ютуб‑канала MozgON Владимира Цыгановича будут судить за неповиновение администрации колонии в третий раз
23.08.2024