«Наша Ніва» адкрыла тры вакансіі
Рэдакцыя шукае карэктара (беларуская мова), сацсетачніка і перакладчыка (з англійскай і, пажадана, яшчэ адной замежнай мовы) на беларускую.
Патрабаванні для карэктара:
хуткадзейнасць, педантызм і любоў да мовы. Выдатны ўзровень валодання беларускай мовай — само сабою.
Патрабаванні для сацсетачніка:
хуткадзейнасць, уменне бачыць важнае, інтрыгоўнае ў навінах, добрая беларуская мова. Уменне працаваць у графічных рэдактарах — вялікі плюс. Кампетэнтнасць у той ці іншай сферы — таксама плюс.
Патрабаванні для перакладчыка:
перакладчыцкі талент, дасканалае валоданне беларускай мовай, хуткадзейнасць. Кампетэнтнасць у той ці іншай сферы — таксама плюс.
На ўсіх пасадах магчымая аддаленая праца.
Працаваць знутры Беларусі немагчыма — занадта рызыкоўна гэта на гэтым гістарычным этапе. На ўсіх пасадах цэнім гатоўнасць працаваць без лімітаў часу. Кандыдатуры студэнтаў вітаюцца, пры ўмове гатоўнасці працаваць з поўнай аддачай.
Просьба высылаць максімальна падрабязнае рэзюмэ на мэйл nashaniva.com@gmail.com. У рэзюмэ пазначайце спасылкі на свае старонкі ў сацсетках.