«Наша Ніва» шукае перакладчыка з беларускай мовы на расейскую
18 жніўня 2023
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Патрабаванні: дасканалае валоданне расейскай мовай, уедлівасць, метадычнасць і хуткадзейнасць.
Выданню «Наша Ніва» патрабуецца на поўную загрузку перакладчык з беларускай мовы на расейскую. Графік: два праз два.
Рэдакцыя папярэджвае, што перакладаць трэба будзе шмат.
Каманда прапануе будучаму калезе працу па дамове, заробак на картку. Пры патрэбе рэдакцыя можа дапамагчы з легалізацыяй у Еўропе.
Калі зацікаўленыя, вышліце максімальна падрабязнае рэзюмэ на мэйл nashaniva.com@gmail.com. У рэзюмэ пазначайце спасылкі на свае сацсеткі і ўсё, што можа сведчыць на вашу карысць. Апішыце свае ўменні і сферы прафесійных зацікаўленасцяў.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Навіны палітвязняў: Чым займаецца за кратамі журналіст Дзяніс Івашын
28.11.2023
13 красавіка — дзень народзінаў у палітзняволенай журналісткі Ларысы Шчыраковай
13.04.2024
Журналіст Вячаслаў Лазараў у калоніі захварэў на пнеўманію
18.04.2024
«9 з 10 забойстваў застаюцца беспакаранымі». 2 лістапада — Міжнародны дзень спынення беспакаранасці за злачынствы супраць журналістаў
02.11.2024