Незалежны праект «Это Минск, детка» шукае блогера/блогерку (кантэнт-мейкера)
У сувязі з развіццём беларускі незалежны праект пра падзеі ў Мінску, Беларусі і свеце «Это Минск, детка» шукае ў каманду блогера/блогерку (кантэнт-мейкера).
«Это Минск, детка» публікуе кантэнт на беларускай і рускай мовах. Распаўсюджваецца праз Telegram-канал, YouTube-канал і іншыя сацсеткі і месэнджары.
Што трэба будзе рабіць:
— Поўны цыкл стварэння відэакантэнту для Instagram Reels, TikTok, YouTube (ідэя, відэаздымка). Навыкі мантажу, пастаноўка кадра, праца са святлом будуць вялікай перавагай.
Што шануецца:
- Веданне сітуацыі ў Беларусі, валоданне рускай і беларускай мовамі, пастаўленная мова і добрая дыкцыя, знаёмства з трэндамі, жаданне развівацца і працаваць.
Што прапануе рэдакцыя:
— Афіцыйнае афармленне;
— Годная зарплата;
— Перспектыва развіцця;
— Гнуткі графік;
— Удаленка (пры жаданні можна працаваць у офісе ў Варшаве).
CV трэба дасылаць сюды: thisminsk@protonmail.com